Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Курсанты і афіцэры Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у велапрабегу па месцах баявой славы Капыльшчыны

15.07.2022

Каля шасцідзесяці курсантаў і афіцэраў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўнікі Капыльшчыны праехалі па месцах баявой славы нашага раёна.

На Капыльшчыне прайшоў двухдзённы велапрабег, прымеркаваны да 78-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Года гістарычнай памяці.

Пачалося мерапрыемства ў Спаса-Узнясенскім храме г. Капыля, дзе ўдзельнікаў велапрабегу сустрэў благачынны Капыльскай царкоўнай акругі, настаяцель храма іерэй Андрэй Еўшэль. Святар распавёў прысутным аб гісторыі храма і благаславіў хлопцаў на добрае праходжанне маршруту, пажадаўшы ўсім дабрабыту і Божай дапамогі.

■ У Спаса-Узнясенскім храме г. Капыля курсанты запалілі свечкі

Затым ля брацкай магілы воінам-вызваліцелям у г. Капылі адбыўся мітынг, які правёў старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі.

Тут жа прысутнічалі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алена Карповіч, начальнік галоўнага разведвальнага ўпраўлення - намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Руслан Касыгін, нашы землякі: начальнік агульнавайсковага факультэта палкоўнік Арцём Няверка, начальнік факультэта супрацьпаветранай абароны палкоўнік Сяргей Круглік, курсанты, выкладчыкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, жыхары і госці горада і раёна. Удзельнікамі велапрабегу таксама сталі кампазітар, кінапрадзюсер Сяргей Ждановіч і дырэктар СШ № 3 г. Капыля Вадзім Салавей. Дарэчы, самаму маладому ўдзельніку Сяргею Кабановічу ўсяго 12 гадоў.

Сяргей Пілішчык адзначыў, што стала добрай традыцыяй на Капыльшчыне праводзіць аўта-, мота- і велапрабегі па месцах баявой і партызанскай славы, прысвечаныя знамянальным датам. Прыемна, што ў Год гістарычнай памяці курсанты Ваеннай акадэміі бяруць удзел у велапрабегу, тым самым падтрымліваючы ветэранаў, подзвіг якіх увайшоў у гісторыю Рэспублікі Беларусь.

– Для нас вялікі гонар у чарговы раз прымаць удзел у велапрабегу па капыльскай зямлі, – гаворыць Руслан Касыгін. - Хочацца выказаць словы падзякі і ўдзячнасці жыхарам раёна за трапяткое стаўленне да гісторыі і гераічнага мінулага. Мы не можам і не маем права забыць тых, хто ў суровыя гады зламаў хрыбет фашызму.

Руслан Анатольевіч уручыў граматы Сяргею Пілішчыку і Аляксандру Касінскаму за актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі. Таксама Падзячныя пісьмы Сяргею Пілішчыку і Аляксандру Касінскаму за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні велапрабегу, за вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне курсантаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь уручыў Арцём Няверка.

■ Руслан Касыгін уручае грамату Сяргею Пілішчыку

Сувеніры ад прадстаўнікоў капыльскай зямлі атрымалі ўсе госці мерапрыемства.

Ад маладога пакалення выступіў курсант факультэта ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь ураджэнец г. Капыля Максім Клюйко.

Аляксандр Касінскі дадаў, што тры гады таму ўсталяваны сяброўскія і партнёрскія сувязі з факультэтам ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Сёлета на велапрабег акрамя факультэта ваеннай разведкі на Капыльшчыну прыбылі курсанты факультэта агульнавайсковай і супрацьпаветранай абароны.

Каля дваццаці памятных месцаў баявой, партызанскай славы і спаленых вёсак Капыльшчыны наведалі ўдзельнікі велапрабегу: помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў в. Вялікая Раеўка; месца першага бою партызанскіх атрадаў з нямецкімі захопнікамі 9 мая 1942 года ва ўрочышчы Гнілуха; помнік землякам і загінуўшым воінам у аг. Старыца.

А таксама месца дыслакацыі шпіталя брыгады імя Варашылава ў Лаўскім лесе і многія іншыя памятныя месцы, дзе кожны ўдзельнік велапрабегу змог даведацца новае пра падзеі тых страшных гадоў.

На кожным этапе маршруту старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі расказваў пра гісторыю і подзвігі савецкіх салдат і партызан. А затым курсанты шанавалі памяць загінуўшых воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання і ўскладалі вянкі.

Таксама ўдзельнікі наведалі Свята-Троіцкую царкву ў вёсцы Цялядавічы, дзе ўсіх сустрэў настаяцель храма протаіерэй Генадзь Корнеў.

Заключнай кропкай на карце маршруту стала брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у аграгарадку Пясочнае. На святым месцы прайшоў мітынг у памяць аб загінуўшых у гады вайны. Пасля чаго Русланам Касыгіным і Аляксандрам Касінскім былі адзначаны актыўныя ўдзельнікі велапрабегу.

Сваімі ўражаннямі аб велапрабегу падзяліліся яго ўдзельнікі.

Генерал-маёр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Руслан Касыгін:

– Гэта наша гісторыя і тое, што мы павінны памятаць і перадаваць ад пакалення пакаленню. Гэта памяць аб тых, хто ў тыя далёкія гады, ахвяраваўшы сваім жыццём, пазбавіў свет ад фашызму, падарыў мір і незалежнасць нашай суверэннай Рэспубліцы Беларусь…

Кампазітар, кінапрадзюсер, ураджэнец г. Капыля Сяргей Ждановіч:

– Велапрабег з'яўляецца важным напамінам аб тым, што трэба шанаваць памяць аб тых гадах і тых, хто абараняў нашу Айчыну і нашу Радзіму цаной свайго жыцця. І я ўпэўнены, што з такімі патрыётамі ў нашай краіне будуць мір і росквіт…

Начальнік агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь палкоўнік Арцём Няверка:

– Трэці раз запар велапрабег традыцыйна праходзіць у першыя выхадныя пасля Дня незалежнасці на роднай капыльскай зямлі. Тут нарадзіўся я і мае бацькі. На Капыльшчыне добрыя і спагадныя людзі, якія заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу, а таксама расказаць пра нашы славутасці…

Курсант 334-га навучальнага ўзвода агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Кірыл Карпенка:

- Для мяне, як для прадстаўніка ваенізаванай моладзі, вялікі гонар прыняць удзел у велапрабегу такога маштабу. За два дні мы праехалі 100 кіламетраў і наведалі каля 20 памятных мясцін баявой славы…

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы