Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі і правядзення спартыўна-масавага мерапрыемства «Вытокі. Крок ды Алімпу»

18.07.2022

Зусім няшмат часу засталося да таго моманту, калі наш горад стане месцам правядзення спартыўна-масавага мерапрыемства «Вытокi. Крок ды Алiмпу». Таму ў райвыканкаме адбылося паседжанне арганізацыйнага камітэта па яго падрыхтоўцы і правядзенні. Узначаліў працу штаба намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч.

Падчас агляду лыжаролернай трасы

На пасяджэнні гаворка ішла пра тое, што мерапрыемства ідзе па гарадах Беларусі ўпэўнена і яскрава. Але, як адзначыў Іван Станіслававіч, Капыль павінен здзівіць гасцей і ўдзельнікаў.

Старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык далажыў, што падрыхтоўка да правядзення «Вытокаў» ідзе, абапіраючыся на вопыт, атрыманы раней: падчас святкавання XXVIII Дня беларускага пісьменства і абласнога свята-кірмашу «Дажынкі-2021».

Начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Яўген Булойчык адзначыў, што на свяце будуць прадстаўлены 26 спартыўных федэрацый Беларусі. Аднак галоўнымі героямі мерапрыемства стануць, вядома ж, дзеці, якія змогуць узяць удзел у алімпійскім квэсце.

Да прыняцця «Вытокаў» рыхтуюцца ўсе службы, арганізацыі і прадпрыемствы Міншчыны ў цэлым і Капыльскага раёна ў прыватнасці. Шырока будуць прадстаўлены выставачная, культурная і конкурсная праграмы, асаблівай разнастайнасцю прыцягне фудкорт. На свяце пройдуць спартыўныя семінар-практыкумы, майстар-класы па маляванні і шмат іншага. «Роднае-Моднае» – пад такой назвай адбудзецца прэзентацыя калекцыі адзення беларускіх дызайнераў.

Пасля пасяджэння члены штаба агледзелі лыжаролерную трасу ў капыльскай зоне адпачынку. Менавіта яе абновяць і асучасняць да свята.

Дыяна ТКАЧАНКА

Фота Паўла ШЭІНА

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы