Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сярод пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр 2021 года» - Капыльскі вопытны лясгас

18.07.2022

Такога высокага выніку прадпрыемства дасягнула ў намінацыі «Лясная гаспадарка і лесанарыхтоўчая прамысловасць».

Капыльскі вопытны лясгас другі год запар удастоены такой высокай узнагароды. У 2021 годзе - дыпламант конкурсу, у 2022 годзе - пераможца.

Конкурс штогод праводзіцца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з зацікаўленымі міністэрствамі, дзяржаўнымі камітэтамі, канцэрнамі, аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, БУТБ, адміністрацыяй ПВТ і бізнес-саюзамі.

У гэтым годзе мерапрыемства праводзілася ў 16-ы раз. У фінал выйшла 145 прадпрыемстваў, якія зрабілі каля 30% экспарту Беларусі ў мінулым годзе.

На ўрачыстым мерапрыемстве ўшаноўвалі 20 пераможцаў з розных сфер вытворчасці і паслуг.

– Гэта ўзнагарода за працу, майстэрства, прафесіяналізм усяго калектыву лесагаспадарчай установы, – упэўнена намеснік кіраўніка Таццяна Канаплянік.– Высокая ацэнка дзейнасці матывуе не спыняцца на дасягнутым, а працягваць рухацца наперад, шукаючы новых спажыўцоў і асвойваючы новыя краіны для экспарту.

Дыяна ТКАЧАНКА

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы