Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

З 19 ліпеня ў Капыльскім раёне стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя ДАІ «Будзь у бяспецы!»

19.07.2022

Яе мэта — устараненне прычын і ўмоў дарожна-транспартнага траўматызму і фарміраванне ўзаемнаветлівых адносін паміж удзельнікамі дарожнага руху.

Прафілактычныя мерапрыемствы прысвечаны папярэджанню ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў і пешаходаў, якія ў тым ліку перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці.

У гэты перыяд будзе арганізавана шырокае асвятленне пытанняў бяспечных паводзін, асабліва на пешаходных пераходах, растлумачэнне новаўвядзенняў у Правілы дарожнага руху (якія ўступаюць у сілу з 27 кастрычніка гэтага года) у частцы бяспечнага перамяшчэння на веласiпедах і сродках персанальнай мабільнасці.

З гэтай мэтай інспектары ДАІ наведаюць працоўныя калектывы і дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, правядуць маштабныя прафілактычныя мерапрыемствы ў месцах прыцягнення веласіпедыстаў і пешаходаў на сродках персанальнай мабільнасці.

Паўсюдна нарады ДАІ будуць набліжаны да нерэгулюемых пешаходных пераходаў. Таксама інспектары ДПС адпрацуюць участкі аўтамабільных дарог і вуліцы населеных пунктаў, найбольш схільныя да рызыкі ўчынення наездаў на пешаходаў і веласіпедыстаў.

Увага супрацоўнікаў ДАІ будзе нададзена спыненню парушэнняў Правілаў як з боку ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, так і вадзіцеляў, асабліва на пешаходных пераходах.

Падрыхтаваў Павел Шэін

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы