Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Прадстаўнікі прафсаюзаў АПК Мінскай вобласці ацанілі арганізацыю ўмоў працы ў філіяле «Лакнея»

21.07.2022

Філіял «Лакнея» - годны прыклад граматнай арганізацыі ўмоў працы падчас правядзення важных сельскагаспадарчых кампаній.

На базе гаспадаркі прайшла практычная частка выязнога пасяджэння Прэзідыума Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК. Прафсаюзныя лідэры аграрнай галіны з усяго цэнтральнага рэгіёну на чале са старшынёй Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаілам Бодай наведалі мехдвор філіяла «Лакнея».

— Сёння ў цэнтры ўвагі — уборачная кампанія, таму яшчэ раз пагаворым пра алгарытм дзеянняў раённых і першасных прафсаюзных арганізацый падчас гарачай пары. Асабліва гэта актуальна для тых лідэраў, у каго цяперашняе жніво - першае ў прафесійнай дзейнасці, - падкрэсліў старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода. — Спадзяюся, сёлета мы годна выканаем пастаўленыя перад намі задачы.

21 07 2022 11 1

■ Міхаіл Бода і іншыя ўдзельнікі семінара ўважліва слухаюць інжынера па ахове працы сельгаспрадпрыемства Сяргея Сыса

Аб рабоце сельгаспрадпрыемства, яго задачах і развіцці расказаў дырэктар філіяла «Лакнея» Пётр Юхо. Гаспадарка налічвае каля 6,8 тыс. га сельгасугоддзяў і 5,5 тыс. га ворыва. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы - 6200 галоў, дойнага статка - 1770 галоў. Асноўны напрамак - вытворчасць малака і мяса, сярэднесутачны надой ад адной каровы сёння складае 22,5 літра.

Аб тым, як арганізаваны ўмовы працы і налічваецца заработная плата, расказалі адказныя спецыялісты сельгаспрадпрыемства. Працаўнікі ф-ла «Лакнея» ў поўным аб'ёме забяспечаны ўсім, што неабходна для стварэння бяспечнай і камфортнай працы.

21 07 2022 11 1

■ Пётр Юхо (у цэнтры) з супрацоўнікамі распавядае пра працу сталовай

Прысутным былі прадэманстраваны спецвопратка і абутак, якія выкарыстоўваюцца ў гаспадарцы, а таксама вогнетушыцелі, аптэчкі і ўсе астатнія інструменты, якія ў абавязковым парадку павінны быць у кожнай адзінцы тэхнікі, задзейнічанай на жніве.

Распавялі і паказалі, як арганізаваны санітарна-бытавыя ўмовы. Так, на мехдвары ёсць утульны пакой для прыёму ежы, дзе маюцца сталы, крэслы, мікрахвалёўка, электрачайнік і посуд. Любы працаўнік тут можа з камфортам паабедаць ці павячэраць. Побач - камфартабельная і чыстая распранальня з індывідуальнымі шафкамі. А пасля напружанага працоўнага дня механізатары могуць памыцца ў душы, дзе штодзень ёсць гарачая вада.

Не абышлі ўвагай і працу сталовай, бо сытныя абеды адыгрываюць ключавую ролю ў любой сельскагаспадарчай кампаніі. Гэта асабліва актуальна ў тыя перыяды, калі працаўнікі з раніцы да позняга вечара занятыя на палявых работах. У ф-ле «Лакнея» ёсць свая сталовая, дзе імкнуцца распрацаваць смачнае і разнастайнае меню. Гарачыя абед і вячэра ў суме каштуюць ад 8 да 9 рублёў, работнікі кампенсуюць толькі 25% ад агульнага кошту.

Надалі ўвагу і таму, як арганізавана дзейнасць моладзі, якая працуе ў гаспадарцы ў перыяд летніх канікул: як правіла, непаўналетнія занятыя на зернесушыльных комплексах і працуюць па дамове падраду.

Прафсаюзныя лідэры змаглі пераняць досвед вядзення інфармацыйных стэндаў у дыспетчарскай, а таксама паглядзець, як праводзіцца перадрэйсавы агляд механізатараў і кіроўцаў. І нават праверыць спраўнасць алкатэстэра. Што і зрабіў тэхнічны інспектар Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Мотуз.

21 07 2022 11 1

■ Аляксандр Мотуз правярае працу алкатэстэра

Падчас выязнога паседжання апроч практычнага семінара ў ф-ле «Лакнея» ўдзельнікі мерапрыемства наведалі таксама Капыльскі раённы краязнаўчы музей. Пазнаёміліся са старажытнай гісторыяй раёна і папулярнай сёння выставай «Генацыд - злачынства без тэрміна даўнасці». Пабывалі ў сядзібе «Мядовая заімка» Капыльскага дзяржаўнага каледжа, якая знаходзіцца ў вёсцы Усава.

21 07 2022 11 1

■ Падчас наведвання выставы ў Капыльскім раённым краязнаўчым музеі

Завяршылася мерапрыемства пленарным пасяджэннем, падчас якога была дадзена ацэнка працы Капыльскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Крысціна ЖАГОЛЬ

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы