Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раёне ўшаноўвалі першых тысячнікаў уборачнай кампаніі

03.08.2022

У мінулую суботу ў гаспадарках Капыльшчыны ўшаноўвалі першых тысячнікаў на жніве.

Словы падзякі і заслужаныя падарункі прымаў камбайнавы экіпаж у складзе Аляксандра Максімені і Сяргея Сінюка з ЗАТ «Жыліхава». Першая тысяча перавезенага збожжа і на рахунку вадзіцеля з ААТ «Семежава» Уладзіміра Чарняковіча. Іх імёны штогод значацца ў ліку перадавікоў. Гэты год выключэннем не стаў.

Павіншаваць працаўнікоў палёў прама на працоўныя месцы прыехалі старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, яго першы намеснік-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч, старшыня Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, а таксама кіраўніцтва і прадстаўнікі прафсаюза з сельгаспрадпрыемстваў.

■ Ірына Сцяпура, Віталь Ракевіч, Аляксандр максіменя, Сяргей Пілішчык, Сяргей Сінюк і дырэктар ЗАТ «Жыліхава» Віталь Юха

Хлебаробам пажадалі здароўя, дабрабыту і працоўных поспехаў. А Антон Шышмароў прыўнёс нотку весялосці ў чараду цяжкіх працоўных будняў. Лілася над хлебнай нівай звонкая песня і радасна спяваў гармонік, ушаноўваючы тых, хто штодзённа ўносіць важкі ўклад у агульны каравай раёна.

Крысціна ЖОГАЛЬ

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы