Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Чым парадуе новы навучальны год? Распавялі ва ўпраўленні адукацыі, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама

03.08.2022

Напярэдадні новага навучальнага 2022/2023 года многія бацькі збянтэжаны тым, як сабраць дзіця ў школу і не менш важнымі сталі пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Больш падрабязна аб навінах – у нашым інтэрв'ю з начальнікам упраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аленай Карповіч.

– Алена Алегаўна, якія віды агульнага элемента школьнай формы будуць у школах Капыльшчыны?

– З 1 верасня 2022/2023 навучальнага года плануецца ўвядзенне адзіных элементаў адзення вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Капыльскага раёна. Для вызначэння адзіных элементаў адзення ў кожнай установе адукацыі прайшло абмеркаванне школьнай формы і яе элементаў, апытанне бацькоў і навучэнцаў. У выніку школьнікі Капыльшчыны выбралі наступныя адзіныя элементы адзення: камізэлькі, гальштукі, эмблемы і значкі.

– Што новага чакаецца ў адукацыйным працэсе?

– Новая рэдакцыя Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ўступае ў сілу 1 верасня 2022 года. Таксама да пачатку навучальнага года ў кожнай установе адукацыі на інфармацыйных стэндах з'явіцца «10 залатых правілаў педагога». Правілы рэгламентуюць знешні выгляд настаўніка, правілы паводзін у сацыяльных сетках, правільнасць пабудовы камунікацыі з бацькамі. І, безумоўна, да працы настаўнікаў паважліва павінны адносіцца ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу – дзеці і бацькі.

У новым навучальным годзе мабільныя тэлефоны дзецям давядзецца пакідаць у спецыяльна абсталяваных месцах, карыстацца смартфонамі дазволяць толькі ў навучальных мэтах, напрыклад, для счытвання QR-кодаў.

Распрацаваны новы тыпавы навучальны план на 2022/2023 навучальны год. Прадугледжана павелічэнне колькасці гадзін на вывучэнне беларускай і рускай моў у 10-м і 11-м класах на базавым узроўні. Калі ў мінулым навучальным годзе на вывучэнне моў выдзялялася адна гадзіна ў тыдзень, то ў 2022/2023 будзе паўтары.

– Якія змены прадугледжаны для выпускнікоў 11 класаў?

– У 2023 годзе пасля 11 класа ў школьнікаў будзе цэнтралізаваны іспыт у якасці выпускных іспытаў. Плануецца, што іх будзе два: руская, беларуская мова на выбар і матэматыка, іншых іспытаў у адзінаццатым класе не будзе.

Цэнтралізаваны іспыт для адзінаццацікласнікаў Капыльскага раёна будзе праходзіць у сярэдзіне мая на базе Капыльскага дзяржаўнага каледжа.

Гэты від выпрабавання стане зусім новай формай праверкі ведаў у выпускнікоў. Сертыфікаты ЦЭ, як і сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання, будуць дзейнічаць два гады. Цэнтралізаваны іспыт стане лічыцца здадзеным па-за залежнасцю ад атрыманай адзнакі. Ацэньвацца ён будзе па стобальнай шкале.

Сам працэс здачы ЦЭ будзе праходзіць наступным чынам: адміністрацыі школ арганізавана адвозяць выпускнікоў у Капыльскі дзяржаўны каледж, школьнікам раздаюць тэсты, бланкі адказаў і кантралююць, каб выконваліся ўсе правілы.

Пасля бланкі з адказамі адправяць у РІКВ на апрацоўку, праз некалькі дзён вынікі паведамяць школьнікам, а атрыманыя за іспыт ацэнкі выставяць у атэстат.

Цэнтралізаваны іспыт нельга будзе пераздаць ці асобна прайсці ў фармаце ЦТ, каб не дубліраваць прадметы. Аднак гэтыя прадметы - рускую (або беларускую) мову і матэматыку - можна будзе здаць праз год пасля заканчэння школы ўжо на ЦТ.

Адметку за ЦЭ будуць пераводзіць у дзесяцібальную сістэму па ўсталяванай РІКВ шкале. Выніковую адзнаку выпускніку выставяць у атэстат з указаннем у дужках балаў па 100-бальнай шкале.

У атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі школьнікам будуць выстаўляць адзнаку, якая з'яўляецца сярэдняй арыфметычнай гадавой адзнакі і адзнакі па ЦЭ.

– Як будзе арганізавана перадпрофільная і профільная адукацыя?

– У 2022/2023 навучальным годзе плануецца адкрыццё 16 профільных класаў (груп) з вывучэннем прадметаў на павышаным узроўні ў 9 установах агульнай сярэдняй адукацыі раёна, дзе плануе навучацца 110 навучэнцаў 10 класаў.

Таксама пачнуць працу 3 групы аграрнай накіраванасці, усяго 20 навучэнцаў: у Лясноўскай СШ - 4 навучэнцаў, Старыцкай СШ - 7, у Цімкавіцкай СШ - 9 навучэнцаў і 3 групы педагагічнай накіраванасці, усяго 18 навучэнцаў: на базе гімназіі №1. Капыля - 5 навучэнцаў, СШ №2 г. Капыля - 8 навучэнцаў, СШ №3 г. Капыля - 5 навучэнцаў.

У 11 класах прадоўжаць навучанне ў профільных класах (групах) 73 навучэнцы з 8 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна (12 груп). Адкрыты 3 групы педагагічнай накіраванасці (16 навучэнцаў) у СШ №2 (6 навучэнцаў), СШ №3 (5 навучэнцаў), Семежаўскім КПК д/с – СШ (5 навучэнцаў). Працягне працу 1 аграрны клас на базе Лясноўскай СШ (7 навучэнцаў).

У рамках дапрофільнай падрыхтоўкі ў 8-9 класах плануюць вывучаць прадметы на павышаным узроўні ў 10 установах агульнай сярэдняй адукацыі раёна. Сярод дапрофільных прадметаў навучэнцы выбралі наступныя навучальныя прадметы: англійская мова – 9 груп, матэматыка – 3 групы, беларуская мова – 4 групы, геаграфія – 1 група, біялогія – 1 група, працоўнае навучанне – 1 група.

– Ці будзе арганізавана супрацоўніцтва з ВНУ?

– Кожная ўстанова адукацыі самастойна вызначае ВНУ, з якой плануе арганізаваць супрацоўніцтва.

У 2022/2023 навучальным годзе ўстановы адукацыі, на базе якіх адкрыты аграрныя класы (групы), прадоўжаць супрацоўніцтва з Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэтам.

– Ці будзе даражэць харчаванне?

– Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастановай №458 ад 11 ліпеня 2022 г. зацвердзіў змяненні ў цане дзіцячага харчавання ў садах і школах. У яслях і дзіцячых садах кошт харчавання зменіцца ў залежнасці ад працягласці знаходжання і ўзросту. Пры знаходжанні дзіцяці ва ўстанове адукацыі 10,5 гадзіны бацькам за харчаванне трэба будзе заплаціць больш: 1-3 гады - 3,26 руб., 3-7 гадоў - 4,24 руб. У выпадку, калі дзіця будзе знаходзіцца 12 гадзін у садку, кошт зменіцца: 1-3 гады - 4,16 руб., 3-7 гадоў - 5,14 руб.

Бацькі дзяцей, якія знаходзяцца ў школах або гімназіі 6-8 гадзін, павінны будуць заплаціць: 6-10 гадоў (1-4 класы) - 2,82 руб., 11-18 гадоў (5-11 класы) - 3,26 руб., а пры знаходжанні больш за 9-10,5 гадзін, цана за харчаванне складзе 6-10 гадоў (1-4-я класы) – 3,67 руб., 11-18 гадоў (5-11-я класы) – 4,12 руб.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы