Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Прадстаўнікі галіновага прафсаюза ушаноўваюць лепшых работнікаў сельскай гаспадаркі Капыльшчыны ў час жніва

03.08.2022

З кожным днём уборачная гарачая пара на Капыльшчыне набірае абароты. Па добрай традыцыі прадстаўнікі галіновага прафсаюза ўшаноўваюць лепшых работнікаў сельскай гаспадаркі прама ў полі.

Працаўнікі ААТ «Піянер-Агра» і «Старыца-Агра» як ніхто іншы ведаюць, што будучы ўраджай шмат у чым залежыць ад таго, наколькі эфектыўна і своечасова будуць праведзены палявыя работы, таму і працуюць, не пакладаючы рук. Ды і перамогі ў перыяды пасяўной і ўборачнай для іх - звыклая справа. Паціскаючы рукі героям палёў і перадаючы ім заслужаныя ўзнагароды, прафзвязныя лідэры пажадалі аграрыям наступных працоўных дасягненняў.

— Толькі адказныя і дысцыплінаваныя работнікі па-сапраўднаму ведаюць, якую каласальную працу трэба ўкласці ў агульны бохан. Упэўнены, што з такімі работнікамі як вы, засекі рэспублікі папоўняцца яшчэ не адной тысячай тон новага ўраджаю, — павіншаваў перадавікоў уборачнай старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплекса Васіль Хвацік.

У сваю чаргу старшыня абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода акцэнтаваў увагу на тым, што ў сельгаспрадпрыемствах прывыклі думаць не толькі аб тэмпах работ, але і аб якасці. Значыць, прыбіраюць хутка і з мінімальнымі стратамі. Таму, мяркуючы па ўсім, і выбіліся ў лідэры аднымі з першых на Капыльшчыне.

Сярод тых, хто атрымаў у гэты дзень Падзякі Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК, трактарысты-машыністы ААТ «Піянер-Агра» Валерый і Міхаіл Мароз, галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Сяргей Гурын, а таксама трактарысты-машыністы ААТ «Старыца-Агра» Сяргей Стрэліцкі, Аляксандр Сваткоўскі і кухар Алена Гук.

Наступныя героі дня адзначаны Падзячнымі лістамі Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК. Сярод узнагароджаных — трактарысты-машыністы Мікалай Сцепчук, Аляксандр Навіцкі, Уладзімір Логман, Аляксандр Бохан, кіроўцы Валерый Захарчэня і Сяргей Мысліцкі. Усе перадавікі жніва не засталіся без увагі старшыні Капыльскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірыны Сцяпура і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў.

У працоўнай біяграфіі старшага камбайнёра ААТ «Піянер-Агра» Мікалая Сцепчука колькасць уборачных кампаній налічвае чатыры. Мужчына ўжо доўгі час працуе ў сферы сельскай гаспадаркі. Прызнаецца, што працоўны дзень аграрыя пачынаецца раніцай і заканчваецца разам са светлавым днём — трэба ўсё паспець, даглядзець, зрабіць па-гаспадарску.

— Працаваць адно задавальненне! У прафесію прыйшоў па шляху бацькі, той быў механізатарам, - распавядае мужчына. Галоўнае для нас - своечасова ўбраць ураджай і адправіць у засекі.

Яго памочнік Аляксандр Навіцкі прызнаецца, што прафесію абраў свядома і мэтанакіравана.

— Люблю сваю працу,— кажа камбайнер. - Складанасцяў няма: тэхніка выдатная, разумеючае кіраўніцтва, зладжаны экiпаж. Галоўнае — не страціць ніводнай пагодлівай гадзіны. А атрыманая ўзнагарода - гэта стымул для новых перамог!

Таццяна Бохан

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы