Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі адбыліся абласныя спаборніцтвы санітарных дружын

04.08.2022

Усяго 23 каманды Міншчыны абменьваліся вопытам і на практыцы дэманстравалі свае ўменні. Наш раён прадстаўляла сандружына КУП «Капыльская ЖКГ», заняўшы першае месца на раённым этапе.

Каманды на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў прывітаў першы намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір Янчык:

- Прыемна сёння ў страі бачыць знаёмыя каманды, якія ўжо не першы год прыязджаюць на абласныя спаборніцтвы. Не менш прыемна, што шмат новых калектываў, гатовых пераймаць досвед і дэманстраваць сваю падрыхтоўку.

Старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Пілішчык таксама прывітаў удзельнікаў спаборніцтваў і пажадаў усім удачы.

Дружыны дэманстравалі сваю падрыхтоўку ў пяці этапах. Журы ацэньвала іх табельнае абсталяванне, каманды паказвалі свае ўменні ў аказанні першай медыцынскай дапамогі, пошуку пацярпелых у зоне хімічнага заражэння, транспарціроўцы ў бяспечную зону. Кожная каманда справілася з задачамі ва ўмоўным ачагу інфекцыйнага захворвання: «выявіць» хворых, адабраць для аналізу пробы грунта і вады.

Па выніках спаборніцтваў першае месца заняла сандружына ААТ «Вілейскі камбікормавы завод». Другое месца - у каманды з філіяла «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі». На трэцім месцы апынуліся ўдзельнікі з ААТ «Смалявічы Бройлер». У агульным заліку каманда з Капыльскай ЖКГ заняла толькі 16-е месца.

Павел Шэін

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы