Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дырэктару Капыльскага ТЦСАН Святлане Маліноўскай аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта

05.08.2022

Дырэктару Капыльскага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Святлане Маліноўскай аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта.

Уручэнне Падзякі адбылося падчас узнагароджання прадстаўнікоў розных сфер, якое правёў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе БЕЛТА.

«Сёння нас аб'ядноўвае асаблівая ўрачыстая атмасфера. Па даручэнні Прэзідэнта лепшым прадстаўнікам працоўных і творчых калектываў краіны ўручаны дзяржаўныя ўзнагароды. У гэтай зале людзі розных прафесій, прадстаўнікі розных галін», - сказаў прэм'ер-міністр.

За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў узнагароды атрымліваюць і прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання. «Перад усімі дзяржорганамі, незалежна ад таго, у якой сферы яны працуюць, рэгулятарамі якіх працэсаў яны з'яўляюцца, стаяць важныя задачы, і шмат залежыць ад прафесіяналізму тых, хто іх выконвае. У гэтай зале прысутнічаюць спецыялісты, якія маюць вялікі вопыт і высокую кампетэнтнасць», — звярнуў увагу Раман Галоўчанка.

Сярод узнагароджаных і медыцынскія работнікі. «Вы як ніхто іншы ведаеце кошт чалавечага жыцця і стаіце на варце нашага здароўя. Сёння з гонарам можна сцвярджаць, што айчынная медыцына здольная не толькі спраўляцца з самымі складанымі выклікамі, але і быць на перадавых рубяжах сусветнай медыцынскай навукі», - заявіў прэм'ер-міністр.

Ён таксама адрасаваў словы падзякі навукоўцам, прадстаўнікам творчай інтэлігенцыі і спорту. «Вы ўвасабляеце сабой працавітую, надзейную, стабільную Беларусь, сваім поспехам пацвярджаеце, што пры належнай аддачы і самаахвярнасці можна дабівацца самых высокіх вынікаў абсалютна ў любой сферы. Роля кожнага чалавека ў развіцці краіны сапраўды неацэнная. Менавіта з гэтых маленькіх кропелек складаецца тая вялікая, свабодная, моцная і чыстая рака, якая называецца Беларуссю. Галоўнае багацце нашай краіны - гэта не золатавалютныя рэзервы, не маёмасць, галоўны капітал - гэта людзі», - перакананы кіраўнік урада.

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы