Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Першы сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Збіруховіч узяла ўдзел у пасяджэнні Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе

11.08.2022

Капыльшчыну на пасяджэнні Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь прадстаўляла першы сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Збіруховіч.

Першае пасяджэнне Маладзёжнага парламента другога склікання пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь сабрала 138 актыўных і ініцыятыўных маладых людзей з усёй краіны.

Анастасія Збіруховіч падчас пасяджэння Маладзёжнага парламента (трэцяя справа)

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падкрэсліла, што сёння ў савеце 81 дзяўчына і 57 хлопцаў. У асноўным працуючая моладзь, якая прадстаўляе ўсе сферы дзейнасці краіны. Заклікала актыўна ўдзельнічаць у заканадаўчай дзейнасці, падказваць. Бо моладзь крэатыўная і ўмее генераваць розныя ідэі. Папрасіла праводзіць актыўную працу з людзьмі.

Маладыя парламентарыі былі падзелены на 10 камісій, быў абраны новы старшыня і два яго намеснікі. Трэба адзначыць, што Анастасія Збіруховіч сёлета ўвайшла ў склад Маладзёжнага савета пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь і камісіі па пытаннях сацыяльнай палітыкі і аховы здароўя.

— Мне пашчасціла стаць членам Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, — гаворыць Анастасія. - Першае пасяджэнне з 4 па 5 жніўня ў г. Мінску. За гэтыя два дні я яшчэ раз пераканалася ў тым, наколькі Беларусь багатая на таленавітых маладых людзей, якія імкнуцца наперад, не забываючы пра тое, што светлая будучыня краіны ў нашых руках, у руках моладзі. Я цвёрда ўпэўнена ў тым, што пры нашай актыўнай жыццёвай пазіцыі Рэспубліка Беларусь стане яшчэ мацнейшай, незалежнай і квітнеючай. На пасяджэнні Маладзёжнага парламента пашчасціла пагутарыць са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Іванаўнай Качанавай. Нашыя зносіны адбыліся ў фармаце адкрытага дыялогу. Яна адказала на ўсе пытанні, якія нас цікавяць, а таксама выказала глыбокае перакананне ў тым, што моладзь - гэта апора нашай краіны. Ужо дакладна выбудаваны механізм работы ў Маладзёжным парламенце, а таксама пастаўлены канкрэтныя мэты і задачы, якія будуць рэалізоўвацца на працягу бліжэйшых двух гадоў работы Маладзёжнага парламента другога склікання.

Таццяна Бохан

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы