Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раёне падведзены вынікі штогадовага агляду-конкурсу «Ветэранскi падворак-2022»

16.08.2022

Расказваем, як праходзіла ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў, якія прынялі ўдзел у аглядзе-конкурсе «Ветэранскі падворак-2022».

Агляд-конкурс вызначыў найлепшы ветэранскі падворак гэтага года — віншаванні прымалі самыя творчыя і самыя крэатыўныя гаспадары. Узнагароджанне пераможцаў адбылося ў Капыльскім раённым цэнтры культуры.

Нездарма кажуць: таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Таму і нядзіўна, што тыя, хто прыняў удзел у конкурсе, умеюць працаваць не толькі на зямлі. Іх рукі здольныя тварыць прыгажосць усюды. Напрыклад, на кухні. Аб гэтым як нельга лепш расказалі выставы-прэзентацыі, арганізаваныя ўдзельнікамі. Свае кулінарныя таленты яны паказалі ва ўсёй красе. На сталах - саленні, варэнні, хатнія мясныя пачастункі, марынаваныя грыбочкі і маса ўсякіх прысмакаў, зробленых рукамі хлебасольных гаспадароў. Атмасфера свята адчувалася ўжо ў фае.

У гэтым годзе заяўкі на ўдзел падалі 53 удзельнікі, многія з іх — канкурсанты са стажам. Але ёсць і тыя, хто ўдзельнічае ў аглядзе ўпершыню. Такіх сёлета — цэлых 30. Асабліва прыемна бачыць сярод канкурсантаў тых, чый узрост перасягнуў 80-гадовую ганаровую мяжу.

Удзельнікаў мерапрыемства прывітаў старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык.

— Конкурс на лепшы ветэранскі падворак стаў добрай традыцыяй, і гэта, несумненна, радуе. Яго ініцыятарам і арганізатарам выступае раённы Савет ветэранаў. Многія ведаюць, колькі працы і сіл трэба для таго, каб весці хатнюю гаспадарку, ствараць вакол сябе прыгажосць і пастаянна яе падтрымліваць. І, тым не менш, ветэраны ўсё часцей і часцей імкнуцца захаваць на сваіх падворках жывёл, максімальна выкарыстоўваць прысядзібны ўчастак і пры гэтым падтрымліваць дагледжаны і дыхтоўны дом. Кожны ўдзельнік агляду-конкурсу з кагорты нястомных працаўнікоў, якія любяць прыгажосць, — адзначыў кіраўнік раёна.

Словы падзякі ў адрас усіх, хто прыняў удзел у самым крэатыўным і творчым конкурсе, гучалі і ад старшыні Капыльскага РГА РГА «Белая Русь» Ірыны Кісляк.

— Праязджаючы па населеных пунктах Капыльшчыны, заўсёды радуешся прыгажосці, створанай вашымі рукамі. Вялікі дзякуй за працу, за тое, што вы ўкладваеце часцінку душы ў кожную кветачку, кожны кусцік, які расце на вашых падворках, — адзначыла Ірына Мікалаеўна.

Старшыні раённага Савета ветэранаў Людміле Камянко было асабліва прыемна віншаваць прысутных у зале канкурсантаў. Бо менавіта яна наведала кожны падворак, заяўлены для ўдзелу ў аглядзе. Паразмаўляла практычна з кожным гаспадаром, выслухала іх пажаданні.

- Гэты конкурс у нашым раёне стаў самым цікавым і любімым сярод ветэранаў. У ім бяруць удзел людзі, якія маюць вялікі досвед працы на зямлі і здольныя падзяліцца ім з іншымі. Кожны з іх можа з лёгкасцю прадэманстраваць майстэрства па навядзенні эстэтычнай прыгажосці не толькі на сваіх прысядзібных участках, але і на прылеглых да іх тэрыторыях. У мінулым годзе была пастаўлена задача прыцягнуць як мага больш новых удзельнікаў. І гэта мэта дасягнута. У гэтым напрамку вялікая работа была праведзена старшынямі пярвічных ветэранскіх арганізацый, за што ім вялікі дзякуй, — у словах Людмілы Камянко чулася асаблівая цеплыня і гонар за тых ветэранаў, хто прадстаўляў свае падворкі.

Падарункі і віншаванні таксама прымалі з рук старшыні Капыльскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Святланы Маліноўскай, галоўнага рэдактара газеты «Слава працы» Дзіяны Ткачэнка, старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Валянціны Козіч, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Івана Бабко.

Дваццаць восем удзельнікаў атрымалі заслужаныя падарункі ў розных намінацыях. Спецыяльны прыз ад рэдакцыі газеты «Слава працы» дастаўся Валянціне Саўчанка. Былы педагог з'яўляецца пастаянным падпісчыкам раёнкі, а яшчэ практычна дасканала валодае многімі будаўнічымі інструментамі. У той дзень, калі раённая камісія агляду-конкурсу прыехала на яе падворак, Валянціна Сямёнаўна ўласнаручна майстравала… лаўку! Суцэль упэўнена, узброіўшыся малатком і шурупавёртам. А яшчэ на яе ўчастку сабрана, мусіць, самая вялікая ў Капылі калекцыя лекавых раслін.

А наступныя дзевяць канкурсантаў былі прызнаны лепшымі ў раённым аглядзе-конкурсе. Гэта Мікалай Байраш і Ніна Макаўчык з в. Душава, Галіна Дашкевіч і Наталля Скуратовіч з г. Капыля, Аляксандр Дзямчук з аг. Скабін, Станіслаў Лукша з в. Бабоўня, Алена Насевіч з аг. Цімкавічы, Марыя Сандрозд з в. Сцяпуры і Ганна Торык з аг. Ванялевічы.

■ Сяргей Пілішчык і Людміла Каменка ўзнагароджваюць аднаго з пераможцаў конкурсу Станіслава Лукшу

Усе ветэраны вартыя ўвагі і падарункаў, бо кожны з іх прыкладае масу працы і фантазіі, каб зрабіць свае падворкі прыгожымі і акуратнымі. Нездарма ж кажуць: да чаго душа ляжыць, да таго і рукі прыкладуцца.

Святочную атмасферу на працягу ўсяго мерапрыемства стваралі супрацоўнікі раённага цэнтра культуры, а паміж узнагароджаннямі для ўсіх прысутных гучалі забіяцкія музычныя нумары.

Крысціна ЖАГОЛЬ

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы