Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскай міліцыі распавялі, як не стаць ахвярай крадзяжу веласiпеда

01.09.2022

Які хлапчук або дзяўчынка з ранняга дзяцінства не мараць пра веласiпед? Жадаючы парадаваць ці здзівіць сваё дзіця, бацькі, часцяком, выбіраюць дарагую мадэль веласiпеда. І многія з іх нават не задумваюцца аб тым, што міжволі робяць сваё дзіця аб'ектам замаху злачынцаў.

Пра тое, як не стаць ахвярай крадзяжу веласiпеда і многае іншае – у інтэрв'ю з часова выконваючым абавязкі начальніка Капыльскага РАУС Дзмітрыем Ліпніцкім.

— У чым самая вялікая памылка захоўвання двухколавага сябра?

— Не толькі дзеці, але і дарослыя пакідаюць веласіпеды ля магазінаў, пад'ездаў дамоў, гандлёвых павільёнаў, на лесвічных пралётах, што значна аблягчае злачынцу ўчыненне злачынства свабодным доступам. У лепшым выпадку веласiпед прыфастрыгоўваюць на гнуткі замок, які, зрэшты, лёгка ламаецца ці адчыняецца. Чаму ж грамадзяне так бестурботна ставяцца да сваёй маёмасці? Нікому з іх не прыйдзе ў галаву захоўваць дарагое футра або шкатулку з залатымі вырабамі ў калідоры інтэрната або на лесвічнай пляцоўцы. Аналіз прычын і ўмоў учынення названага віду злачынстваў паказвае, што менавіта бестурботнасць саміх грамадзян часта становіцца прычынай учынення крадзяжоў дарожных веласіпедаў.

Пакідаючы веласiпед у пад'ездах дамоў, на вуліцы, у адкрытых падвальных памяшканнях, не прыфастрыгоўваючы іх спецыяльнымі замыкальнымі прыладамі, грамадзяне ствараюць спрыяльныя ўмовы для веласіпедных злодзеяў.

- Тым самым гэта спрыяе парушэнням правілаў карыстання жылымі памяшканнямі?

— Правільна, акрамя таго, дзеянні грамадзян, якія пакідаюць свае веласіпеды ў пад'ездах дамоў, могуць быць кваліфікаваны як парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі. У адпаведнасці з падпунктам 16.6 пункта 16 Правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.05.2013 г. №399, грамадзянам і арганізацыям у жылым доме забараняецца загрувашчванне калідораў, лесвічных маршаў і пляцовак, праходаў, запасных выхадаў і іншых дапаможных памяшканняў. Парушэнне правіл карыстання жылымі памяшканнямі цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзвюх да дзесяці базавых велічынь.

— Каб не стаць ахвярай злачынства, кожны з нас можа прыняць элементарныя меры па захаванасці сваёй маёмасці?

— Так, ёсць простыя правілы зберагчы сваю маёмасць. Не пакідайце веласiпед на ноч у пад'ездах, на лесвічных пляцоўках, каля сваіх дамоў, нават калі ў Вас маецца адмысловая замыкальная прылада. Забірайце яго дадому (можна размясціць яго на балконе). Як паказвае практыка, недарагі трос не з'яўляецца перашкодай для зламысніка. Акрамя гэтага, у шматлікіх жылых дамах маюцца замыкаемыя падвалы, у Вас ёсць права пакінуць веласiпед у ім. Не пакідайце веласіпед без нагляду, нават калі Вы адлучаецеся ненадоўга. Калі вартаваць веласiпед няма каму, а Вы адышлі ненадоўга, абавязкова прышпільвайце яго адмысловай замыкальнай прыладай (лепш, калі гэта будзе трос з патоўшчаным металічным стрыжнем, альбо металічны ланцуг). Прымыкайце ровар за кола і раму, а калі дазваляе трос, за абодва колы і раму. Калі Вам неабходна пакінуць ровар у грамадскім месцы, паспрабуйце прышпіліць яго ў полi зроку камер відэаназірання. Таксама не давярайце свой веласiпед незнаёмым ці малазнаёмым людзям, умейце адмовіць на просьбу пракаціцца на веласiпедзе. Зрабіце фатаграфію веласiпеда, запішыце назву мадэлі веласiпеда, паказаны на раме нумар, выканайце гравіроўку на асноўных дэталях (колах, рулі, раме і інш.) веласiпеда. Цалкам перамагчы крадзеж веласiпедаў немагчыма. Але можна максімальна супрацьдзейнічаць яму. Выкананне гэтых мінімальных правіл дасць магчымасць прадухіліць учыненне ў адносінах да Вас злачыннага замаху, больш надзейна захаваць Вашу маёмасць.

Павел Шэін

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы