Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У аддзеле занятасці Капыльскага райвыканкама распавялі, што адбываецца на рынку працы ў раёне

07.09.2022

Для пачатку рынак варта прааналізаваць, каб зразумець, хто з працадаўцаў там прадстаўлены, якія патрэбы ў персанале. Затым трэба сувымераць свае перавагі і магчымасці з патрабаваннямі рынку, каб выбраць прафесію па душы.

07 09 22 56

На пашыве пасцельнай бялізны працуюць навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа

Сітуацыю ў Капыльскім раёне каментуе намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Капыльскага райвыканкама — начальнік аддзела занятасці Ірына ЮХО:

– Цяпер у цэлым па раёне назіраецца тэндэнцыя павелічэння попыту на працоўную сілу. Так, на 1 жніўня 2022 года ў аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама было заяўлена 239 вакансій, у тым ліку ў горадзе - 133, у сельскай мясцовасці - 106. Каэфіцыент напружанасці па раёне складае 0,03 беспрацоўных на адну вакансію (горад - 0,02 чалавек, сяло - 0,04 чалавек).

Стабілізацыя эканомікі, павелічэнне колькасці вакантных месцаў з аднаго боку і ўзмацненне кантролю за выкананнем беспрацоўнымі сваіх абавязкаў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства з другога боку прывялі да памяншэння працягласці беспрацоўя. Асноўная маса беспрацоўных (93 працэнты) працаўладкоўваецца на працягу аднаго месяца з моманту рэгістрацыі. На пачатак жніўня 2022 года ніводны з беспрацоўных не стаяў на ўліку звыш года.

– Давайце адзначым найбольш запатрабаваныя вакансіі.

- Спецыялісты аддзела занятасці кансультуюць грамадзян і ажыццяўляюць падбор прыдатнай работы. Пералік вакансій абнаўляецца ўвесь час. Асабліва зараз запатрабаваны прафесіі сельскагаспадарчага напрамку, прычым як па рабочых спецыяльнасцях - трактарысты, вадзіцелі, электрагазазваршчыкі, электраманцёры, аператары машыннага даення, жывёлаводы, так і кадры спецыялістаў сярэдняга і вышэйшага звяна - аграномы, ветэрынарныя ўрачы, заатэхнікі, інжынеры. У будаўнічых арганізацыях па-ранейшаму не хапае спецыялістаў па працоўных прафесіях - муляроў і бетоншчыкаў.

У сацыяльнай сферы найбольшы недахоп кадраў адчуваецца ў ахове здароўя: патрэбны ўрачы-спецыялісты практычна па ўсіх спецыяльнасцях. У той жа час вакансій сярэдняга медыцынскага і абслугоўваючага персаналу практычна няма.

– Ірына Анатольеўна, як забяспечана занятасць насельніцтва ў раёне?

- Праведзеная работа па рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў па забеспячэнні занятасці насельніцтва дазволіла захаваць стабільную і кіруемую сітуацыю на рынку працы ў раёне. На 1 жніўня 2022 года ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў цэлым роўны 0,06 працэнта да эканамічна актыўнага насельніцтва.

Таксама аддзелам занятасці прымяняюцца такія меры садзейнічання, як арганізацыя часовай занятасці моладзі. У студзені-ліпені 2022 года ў другаснай занятасці прынялі ўдзел 93 навучэнцы агульнаадукацыйных школ раёна (Старыцкай, Лясноўскай, Цімкавіцкай і СШ №2 г. Капыля), а таксама Капыльскага дзяржаўнага каледжа на пашыве пасцельнай бялізны і ручнікоў для Грозаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, Капыльскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, а таксама ў азеляненні тэрыторый Старыцкай, Лясноўскай, Цімкавіцкай сярэдніх школ і СШ нумар 2 г. Капыля. Выкарыстана сродкаў дзяржаўнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на закуп матэрыялаў і заработную плату - 19672,70 руб.

Таксама ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Капыльскага райвыканкама дапамагае ў працаўладкаванні на новым месцы жыхарства, калі ў пошуках працы і жылля пераязджаюць з адной мясцовасці ў іншую, набыцці вопыту практычнай працы, адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці, навучанні, перанавучанні і iншым.

Гаварыла Таццяна БОХАН

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы