Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама адзначаны дырэктар Капыльскай ДШМ Уладзімір Чаркас

07.09.2022

На абласной педагагічнай канферэнцыі для ўстаноў адукацыі сферы культуры Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама быў адзначаны дырэктар Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Уладзімір Чаркас.

Дэлегацыя Капыльскага раёна стала актыўным удзельнікам абласной канферэнцыі для педагогаў устаноў адукацыі сферы культуры, якая ўпершыню прайшла на базе Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў. Адкрываючы яе работу, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Яўген Асташоў адзначыў, што гэта пляцоўка для абмену думкамі, выпрацоўкі асноўных задач і шляхоў развіцця ў новым навучальным годзе.

Дыялог удзельнікаў канферэнцыі працягнуўся ў пяці працоўных групах, дзе абмеркавалі актуальныя пытанні адукацыйнага працэсу, падзяліліся напрацоўкамі і досведам. Для ўдзельнікаў былі падрыхтаваны метадычныя рэкамендацыі — своеасаблівыя памяткі, якія стануць добрай дапамогай для працы ў новым навучальным годзе.

Маладыя спецыялісты — а Капыльшчыну тут прадставіла малады настаўнік па накіраванні дзейнасці «Выяўленчае мастацтва» Віорыка Віцюк, якая прыбыла па размеркаванні ў раён пасля заканчэння Нясвіжскага педагагічнага каледжа — змаглі пагутарыць у рамках дыялогавай пляцоўкі.

Урачыстая цырымонія ўшаноўвання лепшых работнікаў галіны і прывітання маладых спецыялістаў стала завяршальным этапам канферэнцыі. Узнагароду за эстэтычнае выхаванне дзяцей і моладзі, прафесіяналізм і значныя дасягненні працы ў 2021-2022 навучальным годзе дырэктар Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў атрымаў з рук начальніка галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Алы Шахоцька.

— Атрыманая ўзнагарода для мяне — значная падзея і з'яўляецца пацвярджэннем вернасці свайму прызванню, — дзеліцца ўражаннямі Уладзімір Баляслававіч. - Гэта высокая ацэнка не толькі маёй працоўнай дзейнасці, але і, вядома ж, усяго працоўнага калектыву. А ён у нас склаўся добры, дружны і працавіты. Адно задавальненне кіраваць такім калектывам, працаваць, планаваць, імкнуцца да нейкіх дасягненняў. За штодзённай працай мы не думаем аб узнагародах, аб ушанаваннях. Мы робім сваю працу, укладаючы душу і сілы, каб развіваць таленты і здольнасці нашых дзяцей. Бо дапамагаць ім спазнаваць свет творчасці - асаблівая радасць.

Завяршылася канферэнцыя канцэртам лепшых творчых калектываў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Буру авацый і апладысментаў у гледачоў выклікала джазавае выступленне ўзорнага эстраднага аркестра ДШМ пад кіраўніцтвам Льва Канапляніка.

Таццяна Бохан

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы