Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне, як і па ўсёй краіне, пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства

15.09.2022

У другі раз 17 верасня мы адзначым гэта дзяржаўнае свята, якое было заснаваны 7 чэрвеня 2021 года на VI Усебеларускім народным сходзе і стала штогадовым. Падставай для выбару даты паслужылі гістарычныя падзеі, якія адбыліся 17 верасня 1939 года, калі пасля польскага паходу Чырвонай Арміі адбылося ўз'яднанне Заходняй Беларусі і СССР. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці.

Святкаванне Дня народнага адзінства ў мінулым годзе запомнілася адразу некалькімі знакавымі мерапрыемствамі, якія адбыліся ў Цімкавіцкай сярэдняй школе і прымеркаванымi да знамянальнай даты. Быў адкрыты пасля рэканструкцыі музей 17-га Чырванасцяжнага Цімкавіцкага пагранічнага атрада і 16 юных беларусаў папоўнілі рады піянерскай арганізацыі. Вельмі сімвалічна, што менавіта ў пераемніку 17-га пагранатрада — Брэсцкім пагранічным атрадзе — з 1975 па 1977 год праходзіў службу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Удзел у святкаванні прымаў ансамбль пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь і супрацоўнікі Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

У гэтым годзе мерапрыемствы закрануць усе слаі нашага грамадства. Да прыкладу, правядзенне адзінага дня інфармавання членамі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп у працоўных калектывах дазволіць акцэнтаваць увагу на важнасці падзеі - аб'яднання Беларусі, якое адбылося больш за 80 гадоў таму.

Для навучэнцаў устаноў адукацыі мерапрыемствы пройдуць у рамках рэалізацыі праекта «Школы актыўнага грамадзяніна». А выказацца на тэму «Беларусь. Моладзь. Адзінства» юнакі і дзяўчаты змогуць падчас правядзення дыялогавай пляцоўкі, якая пройдзе ў Капыльскім дзяржаўным каледжы ў фармаце сустрэчы-дыялогу з лідарамі грамадскіх і прафсаюзных арганізацый.

Ускласці кветкі і вянкі да помнікаў і наведаць раённы цэнтр ткацтва, а таксама дом-музей Героя Беларусі М. С. Высоцкага ў аг. Семежава змогуць удзельнікі аўтапрабегу «За адзіную Беларусь», які пройдзе па месцах баявой славы Капыльскага раёна.

Заключным акордам святкавання стане канцэрт «У адзінстве народа вялікая сіла», для якога нумары мастацкай самадзейнасці, прысвечаныя малой радзіме і Беларусі, выканаюць работнікі ўстаноў культуры нашага раёна.

Дзіяна ТКАЧЭНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы