Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства двум жыхаркам Капыльскага раёна ўручылі Ордэны маці

15.09.2022

Праца маці ацэнена не толькі ў рамках сям'і, але і ў рамках дзяржавы. Напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства дзвюм жыхаркам Капыльскага раёна ўручылі ордэны Маці.

Ва ўрачыстай абстаноўцы галоўную жаночую ўзнагароду — ордэн Маці — з рук старшыні Мінаблвыканкама Аляксандра Турчына атрымала жыхарка аграгарадка Лясное Маргарыта Лазюк. Звяртаючыся да віноўнiкаў і ўдзельнікаў урачыстасці, губернатар падзякаваў жанчынам за тое, што яны ў шчасці і любові выхоўваюць сваіх дзяцей, будучыню нашага рэгіёну і краіны. І паабяцаў, што без падтрымкі шматдзетныя сем'і ніколі не застануцца.

Маргарыта і Алег Лазюк выхоўваюць пяцёра дзяцей. Муж працуе галоўным эканамістам ва УП «Пік-Лясное». Гэта працавіты і добрасумленны работнік, добры сябар, клапатлівы бацька і сем'янін. Сама жанчына за час працы ва УП «Пік-Лясное» бухгалтарам зарэкамендавала сябе са станоўчага боку. Добрая, ласкавая маці ўмее знайсці для кожнага дзіцяці патрэбнае слова, каб падбадзёрыць, падтрымаць, суцешыць. Дзеці, у сваю чаргу, ставяцца да матулі з вялікай любоўю, пяшчотай і павагай.

Старэйшая дачка Віорыка вучыцца ў 3 класе Лясноўскай СШ. Яна - старанная і добразычлівая, любому аказвае дапамогу і падтрымку. Дзяўчынка карыстаецца аўтарытэтам у аднакласнікаў, заўсёды і ва ўсім імкнецца быць першай і настойліва гэтага дамагаецца.

Сярод школьных прадметаў другакласнік Мацвей найбольшую схільнасць мае да матэматыкі і літаратуры, любіць маляваць. Па характары таварыскі, рухомы і выканаўчы, з'яўляецца старастай класа, а таксама прымае актыўны ўдзел у класных і агульнашкольных мерапрыемствах.

А вось сямігадовы Алег паказаў сябе дысцыплінаваным і адказным вучнем. Ахвотна і добрасумленна ён бярэцца за грамадскія даручэнні, а яшчэ яму падабаецца выконваць творчыя заданні, якія патрабуюць нестандартнага мыслення. Свае здольнасці дэманструе і чатырохгадовы Даміян - любіць канструяваць з паперы і прыроднага матэрыялу. А вось паўтарагадовая Ліліяна знаходзіцца дома з маці.

— Атрымліваць любую ўзнагароду — ганарова і хвалююча, — а з рук губернатара — ганарова ўдвая, — дзеліцца ўражаннямі Маргарыта Лазюк. - Няма ў свеце нічога больш важнага і адказнага, чым быць мамай. Як бацькі мы цікавімся поспехамі сваіх дзяцей, падтрымліваем іх творчыя пачынанні. Выхоўваем у іх пачуццё справядлівасці і ўзаемадапамогі. Дзеці — гэта невычэрпная крыніца сілы і надзеі, таму марым аб тым, што яны выраслі сумленнымі і прыстойнымі людзьмі.

Высокую ўзнагароду, якая сведчыць аб ганаровым мацярынскім званні, з рук старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргея Пілішчыка днямі атрымала і Юлія Ляшкевіч з аграгарадка Пацейкі — шчаслівая маці, каханая жонка і гасцінная гаспадыня ўтульнага дома. Сёння яна не ўяўляе сваё сямейнае жыццё без хатняй штодзённай мітусні і шумнага хору вясёлых дзіцячых галасоў. На думку шматдзетнай маці, шчасце сям'і залежыць ад жанчыны, ад дабрыні яе сэрца, спагадлівасці душы, мудрасці і ўмення засцерагаць свой ачаг.

— Павышэнне прэстыжу сямейных каштоўнасцей, падтрымка шматдзетных сем'яў, мацярынства і дзяцінства з'яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы — зазначыў кіраўнік раёна. - Ордэн Маці - гэта сімвал высокага грамадскага прызнання. Бо вялікія дружныя сем'і, у якіх растуць здаровыя дзеці, - гэта залог будучыні нашай краіны.

Юлія і Сцяпан Ляшкевічы - шчаслівыя бацькі пецярых дзетак. У кожнага з іх - свой характар. Старэйшы Цімафей - сур'ёзны хлопчык, вучыцца ў 5 класе Пацейкаўскай СШ на «добра» і «выдатна» і вельмі перажывае, калі нешта не атрымліваецца. А вось малодшы, трэцякласнік Мацвей, - той вялікі непаседа, аднак любіць заняткі фізкультурай, займаецца спартыўнай барацьбой. Сонечка - сапраўдная татава дачка: калі Сцяпан дома, дзяўчынка ні на хвіліну не адыходзіць ад яго. Калі ён сыходзіць, вельмі хвалюецца і кажа, што «тата знік».

— Імёны для блізнят дапамагалі выбіраць хлапчукі. Васілісу «прыдумаў» Мацвей, - кажа Юлія. - А Варвару - мы з Цімошам. Быць мамай - гэта самая высакародная праца, а яшчэ атрымаць ордэн Маці - велізарны гонар. Дзякуй за тое, што дзяржава надае столькі ўвагі шматдзетным, за тое, што такая ўзнагарода існуе, і за тое, што палічылі нас вартымі яе.

У шматдзетных мам розныя лёсы, але мары і надзеі аднолькавыя: выхаваць дзяцей сапраўднымі грамадзянамі, якія будуць працаваць на карысць сваёй радзімы.

Таццяна Бохан

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы