Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На дапамогу супрацоўнікам Капыльскага РАУС прыходзяць добраахвотныя дружыны

04.10.2022

Найбольш актуальным метадам аховы правапарадку ў цяперашні час з'яўляецца добраахвотная дружына, якая пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў міліцыі дапамагае ажыццяўляць ахову правапарадку на вуліцах Капыля і раёна.

■ Участковыя Андрэй Ясючэня і Эдуард Шашкін разам з членамі дружыны Андрэем Лагутай і Яўгенам Пуцейкам

Як паведаміў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Уладзімір Сувораў, зараз на Капыльшчыне сфарміравана 11 добраахвотных дружын, з іх 10 - у сельскай мясцовасці ад кожнага сельвыканкама і адна ў райцэнтры. Усяго добраахвотнікаў - 104.

Сумесна з супрацоўнікамі міліцыі дружыннікі ажыццяўляюць ахову грамадскай бяспекі не менш за адзін раз на тыдзень. Так, дзякуючы зладжаным дзеянням на чале з міліцыянерамі сёлета былі выяўлены тры адміністрацыйныя правапарушэнні, па выніках якіх вінаватыя асобы прыцягнуты да ўстаноўленай законам адказнасці.

– Адзначым, што ў раёне таксама сфарміраваны маладзёжны атрад аховы правапарадку (МААП), – падзяліўся Уладзімір Уладзіміравіч. - Яго байцы ў рамках сваёй кампетэнцыі сумесна з супрацоўнікамі Капыльскага РАУС і БРСМ прымаюць актыўны ўдзел у сферы прафілактыкі правапарушэнняў.

Павел Шэін

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы