Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Работа па прафілактыцы пажараў знаходзіцца на асаблівым кантролі ў ратавальнікаў Капыльскага раёна

07.10.2022

Значная колькасць пажараў адбываецца ў жылым сектары, асабліва пры надыходзе ацяпляльнага сезона. Праца па іх прафілактыцы знаходзіцца на асаблівым кантролі ў ратавальнікаў. Таму работнікі Капыльскага РАНС сумесна з прадстаўнікамі суб'ектаў праверкі праводзяць прафілактычныя рэйды, каб абследаваць домаўладаннi і навучыць грамадзян правілам пажарнай бяспекі ў побыце.

У адзін з дзён першы намеснік начальніка Капыльскага РАНС Вадзім Мардасевіч, намеснік начальніка Дзмітрый Шаўроў і камандзір аддзялення ПАВЧ №1 г. Капыля Аляксандр Рымашэўскі пабывалі ў аграгарадку Пясочнае, дзе праверылі выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі жыхарамі населенага пункта. Перш за ўсё работнікі райаддзела надалі ўвагу стану пячнога ацяплення ў домаўладаннях, наяўнасці пажарных апавяшчальнікаў і электрычнай праводкі на належным узроўні.

Многія з жыхароў не па чутках ведаюць пра сітуацыю ў раёне, а інструкцыі, рэкамендацыі і здарэнні ў асноўным даведваюцца са старонак газеты «Слава працы». І ўсё ж ратавальнікі яшчэ раз нагадалі аб правілах бяспекі ў побыце, паведамляючы аб наступствах іх невыканання. Бо на коне - жыццё і здароўе людзей. На асаблівым кантролі - адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне і інваліды, шматдзетныя сем'і, беспрацоўныя, а таксама асобы, якія злоўжываюць алкаголем.

Як падзяліўся Вадзім Мардасевіч, людзі імкнуцца выконваць патрабаванні пажарных, аднак трапляюцца і тыя, хто з дзіўнай абыякавасцю ставіцца да ўласнага жыцця.

- Многія разумеюць і ствараюць бяспечныя ўмовы перш за ўсё для саміх сябе і навакольных, таму яны сочаць за правіламі карыстання пячнога ацяплення і электрапрыборамі, - адзначыў Вадзім Аляксандравіч. - Але ўсё роўна застаюцца тыя, хто несур'ёзна ставіцца да асабістай бяспекі. Гэта ў асноўным людзі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Яны павінны разумець, што часта ад іх учынкаў могуць пацярпець і іх суседзі.

Па словах Вадзіма Мардасевіча, праца назіральных камісій сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі працягнецца.

Павел Шэін

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы