Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Ва ўстановах аховы здароўя Капыльскага раёна пачалася кампанія па вакцынацыі супраць грыпу і COVID-19

07.10.2022

Прышчэпка дапамагае знізіць захворванне і абароніць ад небяспечных ускладненняў.

■ Медсястра кабінета імунапрафілактыкі Таццяна Громава робіць прышчэпку ад грыпу

Больш падрабязна пра тое, як жыхары раёна імкнуцца захаваць здароўе, распавяла загадчыца паліклінікі Капыльскай ЦРБ Ларыса Пацяйковіч:

- Якой бы ні была падступнай хвароба, работнікі ўстаноў аховы здароўя гатовы да барацьбы з віруснымі інфекцыямі, - кажа Ларыса Уладзіміраўна. - Людзі ведаюць, што ў восеньскі перыяд можна абараніць свой арганізм з дапамогай прышчэпкі. Першапачаткова абарона ад грыпу важна для асоб, якія адносяцца да групы высокай рызыкі цяжкай плыні, неспрыяльных наступстваў грыпу і вялікай верагоднасці захворвання на грып. Безумоўна вакцынацыя неабходна для медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, таксама працуючых у галіне адукацыі, гандлю, грамадскага харчавання і іншых. Перад правядзеннем вакцынацыі ўрач агульнай практыкі па стандартнай схеме правярае стан здароўя пацыента. Цікавіцца, ці няма алергічных рэакцый на раней зробленую прышчэпку.

۷ Сёлета вакцынацыя ад грыпу будзе ажыццяўляцца дзвюма вакцынамі «Грыпол Плюс» (Расія) і «ВаксігрыпТэтра» (Францыя)

Варта адзначыць, што таксама праходзіць вакцынацыя і ад Ковід-19. У Капыльскім раёне многія людзі загадзя паклапаціліся аб сваім здароўі, зрабіўшы прышчэпку ад каранавіруснай інфекцыі. Дапускаецца ў адзін дзень правесці вакцынацыю і ад грыпу, і ад Ковід-19, за выключэннем жывых вакцын. Таксама можна выканаць мінімальны інтэрвал у два тыдні паміж увядзеннем вакцын.

Усе мы ведаем што пасля таго, калі прышчэпіцца большая частка насельніцтва, выпрацуецца калектыўны імунітэт. А стандартныя меры прафілактыкі, такія як нашэнне медыцынскай маскі ў грамадскіх месцах, апрацоўванне рук антысептычным сродкам для кожнага з нас сталі штодзённай справай.

У паліклініцы Капыльскай ЦРБ прышчэпку можна зрабіць у каб. № 202, папярэдне наведаўшы каб. № 107, дзе лекар правядзе агляд. Трэба адзначыць, што кожны год арганізацыя вакцынацыі праходзіць і ў працоўных калектывах.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы