Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У сельгаспрадпрыемствах Капыльскага раёна поўным ходам кіпіць праца

07.10.2022

Надвор'е сягоння зусім раскапрызілася: то лье без прыпынку, то зносіць шквалістым ветрам. Але, нягледзячы на ​​інтрыгі нябеснай канцылярыі, у гаспадарках Капыльшчыны кіпіць праца. Аграрыі выкарыстоўваюць любую магчымасць, каб вывесці тэхніку на палі. Расказваем, што робяць.

Прыбіраюць буракі…

У сельгаспрадпрыемствах Капыльшчыны актыўна ідзе ўборка цукровых буракоў. Усяго ў раёне цукровы караняплод займае плошчу 6875 гектараў. Ужо 2759 га выкапана, гэта 40% ад агульнага аб'ёму. Накапана ў фізічнай вазе 84 302 тоны.

У гэтым годзе пасевы буракоў асабліва пацярпелі ад жнівеньскай засухі, на некаторых палях карняплоды практычна высахлі, не паспеўшы набраць масу. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне сёння складае 306 ц/га. Самую высокую паказваюць у ЗАТ «Жыліхава» - 400 ц/га.

…Кукурузу на сілас і зерне

У гаспадарках вядзецца ўборка кукурузы на сілас. Па плане неабходна ўбраць 14163 га, выканана 66% ад агульнай плошчы. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 266 ц/га, лепшую атрымалі ў ААТ «Семежава» і ЗАТ «Жыліхава», 357 і 317 ц/га, адпаведна.

Аграрыі ўключаюцца ва ўборку кукурузы на зерне. Пакуль што гэта работа пачата ў ААТ «Піянер-Агра», «Старыца-Агра», КСУП «Дактаровічы» і УП «ПIК-Лясное».

…Бульба

Апрацоўкай другога хлеба беларусаў у нашым раёне займаюцца толькі чатыры гаспадаркі. Гэта ААТ «Старыца-Агра», «Семежава», «Скабін» і КСУП «Дактаровічы». Больш за палову - 56% - ужо прыбралі, са 110 га сабралі 3432 тоны. Сярэдняя ўраджайнасць - 313 ц/га, у мінулым годзе гэты паказчык быў роўны 257 ц/га.

…І салому

Кожную пагодлівую хвіліну аграрыі выкарыстоўваюць і для ўборкі саломы. Гэта пытанне - на парадку дня, бо неабходна вызваляць глебу і рыхтаваць яе пад зімовую сяўбу. Практычна ўсю салому ўжо спрэсавалі, 88% запрасаванай саломы звезена. Засталося вызваліць 4732 гектары.

Гатовяць глебу пад зімовую сяўбу

Адна з першачарговых задач, якія стаяць перад аграрыямі — падрыхтоўка глебы пад зімовую сяўбу. Пад збожжавыя культуры неабходна ўзараць 31100 га. Гэта работа выканана на 62 працэнты. Больш за ўсё гектараў апрацавана ва УП «ПIК-Лясное».

Уносяць мінеральныя ўгнаенні…

Азімы клін угнойваюць фосфарам, ім апрацавана 9920 га. І каліем, які ўнеслі на плошчы 19214 га.

…І арганіку

Пад зімовую сяўбу на палях раёна ўнесена 110 627 тон арганічных угнаенняў, а гэта 47% да задання. Нарыхтавана 400745 тон, што складае 171% да плана. Больш за 344 тыс. тон ужо вывезена на палі.

Сеюць збожжавыя

Пшаніцу, ячмень, трыцікале і жыта. Практычна завершана сяўба азімага ячменю, на 75 працэнтаў засеялі плошчы, адведзеныя пад азімую пшаніцу. У сяўбу гэтых культур уключыліся ўсе сельгаспрадпрыемствы без выключэння.

На фінішную прамую па сяўбе выйшлі ў ЗАТ «Жыліхава», крыху адстаюць і ў ААТ «Семежава». Самымі нізкімі тэмпамі гэта праца вядзецца ў ААТ «Скабін».

Лічбы прыведзены па дадзеных аператыўных зводак упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама па стане на 5 кастрычніка 2022 года.

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы