Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне, як і па ўсёй Беларусі, праходзіць Тыдзень маці

13.10.2022

Напрыклад, спецыялістамі Капыльскага ТЦСАН падрыхтавана акцыя-віншаванне маці, якія пражываюць сумесна з паўналетнімі дзецьмі, прызнанымі недзеяздольнымі. Цікавым стане і мерапрыемства з запускам фота ў сацсетках «Маміна копія» з хэштэгам #маминакопия.

Святочны тыдзень — добрая нагода для абмеркавання важных пытанняў. Таму ў рамках Тыдня маці правядуць круглы стол з прадстаўніком рускай праваслаўнай царквы для маладых інвалідаў і іх маці «Блаславі, Бог, сям'ю!». Таксама спецыялістамі ТЦСАН сумесна з аддзелам ЗАГС Капыльскага райвыканкама, УАЗ «Капыльская ЦРБ» для сем'яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, навучэнцаў Капыльскага дзяржаўнага каледжа арганізуюць круглы стол на тэму: «Адказнае мацярынства».

Акрамя таго, у рамках акцыі «Святло матчынай зоркі» віншаванні будуць прымаць маці, якія з'яўляюцца інвалідамі і выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. А акцыя-выстава «Маміны пірагі» пройдзе сярод работнікаў ТЦСАН (у тым ліку сацыяльных работнікаў) і іх непрацаздольных бацькоў.

Дзіцячая бібліятэка збярэ аматараў прыгожага полу падчас правядзення інтэрактыўнай выставы-ушаноўвання і гадзіны адкрытай гутаркі «Бацькоў шануй – не саб'ешся з сапраўднага шляху». А раённая цэнтральная бібліятэка ім. А. Астрэйка прадставіць для сваіх чытачоў літаратурна-паэтычную кампазіцыю  «Сэрца матулі», а таксама парадуе выставай-дыялогам «Святая тройца зямлі: дзіця, маці, бацька».

Прыгажосці і феерыі падзеі дададуць установы культуры, дзе запланаваны гадзіны адпачынку і добрага настрою, літаратурна-музычныя віншаванні, творчыя выставы і святочныя канцэрты. Непасрэдна ў дзень свята — 14 кастрычніка — у раённым цэнтры культуры адбудзецца святочны канцэрт «Аповяд ад сэрца і душы аб тым, якія мамы добрыя!».

Не засталiся ў баку ад свята ўстановы адукацыі Капыльшчыны і дзіцячая школа мастацтваў: тут пройдуць музычныя анлайн-паштоўкі, акцыя «Дзясятка для мамы» і выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Таццяна Бохан

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы