Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём маці

14.10.2022

Паважаныя жанчыны Капыльшчыны! Дарагія мамы і бабулі!

У дзень Покрыва Прасвятой Багародзіцы ў нашай краіне традыцыйна адзначаецца самае душэўнае свята - Дзень маці. І такое супадзенне не выпадковае, таму што маці, нібы Багародзіца, імкнецца абараніць сваіх дзяцей покрывам святой любові і пяшчоты, бескарыслівага клопату і падтрымкі.

Аддаючы прыярытэты пытанням сацыяльнай абароны і падтрымкі мацярынства, гэта свята мы адзначаем з асаблівым пачуццём удзячнасці вялікай матчынай працы – выхаванню дзяцей, захаванню хатняга агменю, умацаванню сямейных традыцый. Асаблівыя словы падзякі жанчынам, якія сталі другімі маці дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, шматдзетным мамам.

Акрамя выканання свайго святога матчынага абавязку вы самааддана працуеце ва ўсіх галінах эканомікі і сацыяльнай сферы, уносячы неацэнны ўклад у развіццё нашага раёна. Моцнага вам здароўя, сямейнага дабрабыту, надзейнай мужчынскай падтрымкі і жаночага шчасця!

Людміла  Ніжэвіч,

старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах

Мілыя жанчыны!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём маці. Нізкі паклон за самаадданае каханне, душэўную шчодрасць і вялікае цярпенне!

Менавіта дзякуючы жанчыне пачынаецца і працягваецца жыццё на зямлі. Мацярынскае каханне было і застаецца вялікай стваральнай сілай, апорай духоўнасці, высокай маральнасці і патрыятызму.

Павышэнне аўтарытэту і прэстыжу сям'і, пашырэнне мер усебаковай падтрымкі, ахова мацярынства і дзяцінства з'яўляюцца найважнейшымі прыярытэтамі дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі нашай краіны. У гэты святочны дзень мы шчыра дзякуем усім жанчынам за нястомную працу і цярпенне, мудрасць і велікадушнасць! Няхай справы, учынкі і лёсы вашых дзяцей і ўнукаў дораць вам толькі радасць і гонар!

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і дабрабыту, здзяйснення самых запаветных жаданняў! Няхай у вашых сем'ях заўсёды пануюць любоў і ўзаемаразуменне, цяпло і ўтульнасць!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы