Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дзень адчыненых дзвярэй, які адбыўся ў Капыльскім РАУС, сабраў юнакоў і дзяўчат з усіх школ горада

14.10.2022

Экскурсію па раённым аддзеле ўнутраных спраў для навучэнцаў 10 і 11 класаў правялі намеснік начальніка Капыльскага РАУС Уладзімір Рудакоўскі і старшы інспектар групы кадраў Аксана Гузава. Рабятам паказалі, як функцыянуе сістэма органаў унутраных спраў.

«Сэрца» РАУС - так называюць аператыўна-дзяжурную службу. Яе працу школьнікі змаглі ўбачыць на свае вочы. Супрацоўнікі міліцыі паказалі, як паступаюць і фіксуюцца званкі грамадзян і што можна ўбачыць на камерах назірання, якія ўстаноўлены на гарадскіх вуліцах. Пасля хлопцам паказалі месца, куды дастаўляюць парушальнікаў і грамадзян, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення.

Спецыяльныя машыны, якія выкарыстоўваюць міліцыянеры на службе, будучыя абітурыенты ўбачылі ва ўнутраным дворыку РАУС. А вось сродкі індывідуальнай абароны — каску і бронекамізэльку — Уладзімір Рудакоўскі прадэманстраваў, надзеўшы іх на аднаго з хлопцаў.

Пасля экскурсійнай праграмы школьнікаў запрасілі ў актавую залу, дзе паказалі фільм пра працу міліцыі, а таксама распавялі, як і куды трэба паступаць, каб пасля працаваць у органах унутраных спраў.

Так, такімі ўстановамі адукацыі з'яўляецца сталічная Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь. Для паступлення патрабуюцца сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання па адной з выбраных дзяржаўных моў, замежнай мове і грамадазнаўству. Тыя абітурыенты, якія выкажуць жаданне стаць студэнтамі Акадэміі МУС Беларусі, павінны падаць заяву або рапарт да 15 красавіка 2023 года.

– Дні адчыненых дзвярэй мы праводзім для таго, каб хлопцы пазнаёміліся з працай праваахоўнікаў, убачылі ўсе на свае вочы і паступалі ў нашы профільныя ўстановы адукацыі. Будзем рады, калі нехта звяжа сваё жыццё са службай у міліцыі, – адзначыў Уладзімір Рудакоўскі.

Крысціна ЖАГОЛЬ

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы