Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Прафсаюзы праверылі, як ідуць справы з цэнавай палітыкай у Капылі

18.10.2022

Як вядома, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся з 6 кастрычніка ўвесці забарону на павышэнне цэн у краіне. Аб гэтым ён заявіў па выніках нарады з эканамічным блокам на тэму інфляцыі.

Старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Крэпская правялі маніторынг цэн у адной з крам буйной гандлёвай сеткі «Еўраопт». Праверылі цэннікі на сацыяльна значныя тавары: малочную і мясную прадукцыю, хлебабулачныя вырабы, крупы, а таксама на агародніну і садавіну. Яны запатрабаваны кожнай сям'ёй і жыццёва неабходныя.

■ Марына Крэпская і Валянціна Козіч маніторыць цэны ў краме «Еўраопт»

- Кошт прадуктаў з 6 кастрычніка не змяніўся, - пракаментавала сітуацыю Валянціна Козіч. - І калі раней сапраўды назіралася тэндэнцыя да павышэння, то сёння цэннікі застаюцца на тым жа ўзроўні, што і тыдзень таму. Падобныя маніторынгі будуць працягвацца. Прычым не толькі ў буйных гарадскіх гандлёвых сетках, але і ў магазінах аграгарадкоў і вёсак, у тым ліку і ў аўтакрамах.

Варта адзначыць, што праверкі накіраваны на тое, каб не дапусціць фактаў павышэння цэн на любыя тавары. Пасля нарады ў Кіраўніка дзяржавы прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю, прафсаюзаў, МАРГ выйшлі ў гандлёвыя сеткі з маштабнымі маніторынгамі. Аналізуюць цэны ў сеткавых супермаркетах і ў крамах крокавай даступнасці. Маніторынгі праходзяць ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Крысціна ЖАГОЛЬ

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы