Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дзяржаўтаінспекцыя Капыльскага раёна з 18 па 28 кастрычніка 2022 года праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Захавай сабе жыццё!»

19.10.2022

Аналіз аварыйнасці паказвае, што з надыходам асенне-зімовага перыяду і скарачэннем працягласці светлавога дня ўзрастае верагоднасць здзяйснення ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў гужавога транспарту.

Асноўнымі прычынамі такіх ДТЗ з'яўляюцца адсутнасць пры руху ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў, пераход праезнай часткі па-за устаноўленым месцам, парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў, асабліва ў гарадах і буйных населеных пунктах. Таксама неабсталяваныя згодна з ПДР веласiпеды і конны транспарт.

Самым неабароненым элементам у ланцужку вадзіцель-пешаход-дарога з'яўляецца менавіта пешаход. Кіроўцу, у выпадку ДТЗ, можа абараніць металічны корпус транспартнага сродку, пешаход такой абаронай не валодае. Пра гэта трэба пастаянна памятаць і пры выхадзе на праезную частку ўсведамляць тую небяспеку, якой пешы ўдзельнік руху падвяргае сябе. Так пешаходы часам забываюць, што нават на пешаходным пераходзе яны абавязаны пераходзіць праезную частку, пераканаўшыся, што гэты выхад для іх бяспечны.

Асаблівую небяспеку на праезнай частцы або паблізу яе ствараюць п'яныя пешаходы. Яны паводзяць сябе нелагічна, неасцярожна, а часам і агрэсіўна. Паводзіны п'янага немагчыма прадбачыць, таму кіроўца павінен неадкладна прыняць неабходныя меры засцярогі: спыніцца, аб'ехаць п'янага на такой адлегласці, каб той не змог натыкнуцца на аўтамабіль. Маюць месца выпадкі, калі нецвярозыя пешаходы выбіраюць для свайго адпачынку праезную частку, такія аварыі заканчваюцца цяжкімі наступствамі.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да грамадзян!

Пры руху ў цёмны час сутак выкарыстоўвайце ў элементах верхняга адзення святлоадбівальныя нашыўкі, устаўкі, а пра факты знаходжання на праезнай частцы і паблізу яе сядзячых, ляжачых, нецвярозых пешаходаў паведамляйце па тэлефоне 102.

Ваш званок дапаможа захаваць жыццё!

Дзяржаўтаінспекцыя Капыльскага раёна

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы