Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У чым перавагі сумяшчэння выпускнога экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання?

03.11.2022

Адзінаццацікласнікам 2023 года трэба будзе ўпершыню прайсці новае выпрабаванне – цэнтралізаваны экзамен. Даведаліся, у чым перавагі сумяшчэння выпускнога экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання. Больш падрабязна пра гэта распавяла начальнік аддзела вучэбнай, сацыяльнай і выхаваўчай работы, спорту і турызму ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна МАЦЕЙКА:

- Цэнтралізаваны экзамен заменіць традыцыйныя выпускныя экзамены ў 11 класе. У якасці ЦЭ будуць устаноўлены два абавязковыя прадметы (руская ці беларуская мовы, другі прадмет – у залежнасці ад таго, у ВНУ якога профілю будзе паступаць абітурыент). Вынікі выпрабавання ўлічацца пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. У цэлым фармат экзамену будзе падобны на здачу цэнтралізаванага тэсціравання.

Структура заданняў на ЦЭ будзе наступнай: частка А (тэставая) зойме да 25% ад 100 балаў, частка Б (кантрольная работа) зойме парадку 75%. Складанасць цэнтралізаванага экзамену будзе на базавым узроўні.

У 2022/2023 навучальным годзе ЦЭ па рускай (беларускай) мове пройдзе 14 мая 2023 года, а па другім прадмеце, які выберуць навучэнцы – 21 мая 2023 года. Удзельнікі праходзяць выніковыя выпрабаванні ў выглядзе ЦЭ ва ўстановах адукацыі, якія вызначаюцца Міністэрствам адукацыі ў якасці пунктаў правядзення цэнтралізаваных экзаменаў. Выпускнікі Капыльскага раёна будуць здаваць ЦЭ на базе Капыльскага дзяржаўнага каледжа.

Заявы на ўдзел у цэнтралізаваным экзамене падаюцца ўдзельнікамі (на папяровым носьбіце) кіраўніку ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, у якім навучаецца выпускнік не пазней за 1 сакавіка 2023 года.

Азначаная заява можа быць пададзена асабіста выпускніком установы адукацыі пры прад'яўленні дакумента (копіі дакумента), які сведчыць асобу, альбо адным з законных прадстаўнікоў пры прад'яўленні дакументаў, якія сведчаць яго асобу і пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка.

Рэгістрацыю ўдзельнікаў ЦЭ ў сістэме рэгістрацыі ажыццяўляе пункт правядзення сумесна з камісіямі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў перыяд з 1 па 20 красавіка – для ўдзелу ў асноўныя тэрміны правядзення ЦЭ і ў тэрмін не пазней за 3 каляндарных дня да правядзення ЦЭ – у рэзервовыя дні і іншыя тэрміны.

У аўдыторыю правядзення экзамену ўдзельнікі бяруць з сабой ручку (гелевую або капілярную) з чарніламі чорнага колеру, дакумент, які сведчыць асобу, пропуск. Іншыя асабістыя рэчы, у тым ліку мабільныя тэлефоны, сродкі аўдыё-, відэа- і фотафіксацыі, неабходна пакінуць да ўваходу ў аўдыторыю ў спецыяльна выдзеленым для гэтага месцы.

Педагагічны работнік, які знаходзіцца непасрэдна ў аўдыторыі, размяшчае ўдзельнікаў ЦЭ ў адпаведнасці з лёсаваннем, якое праводзіцца шляхам выцягвання картак з нумарамі. Удзельнікі, якія парушаюць патрабаванні праходжання цэнтралізаванага экзамену, выдаляюцца з аўдыторыі. У выпадку захворвання, узнікнення іншых паважных прычын або непрадбачаных абставін падчас правядзення ЦЭ, удзельнік тэставання вызваляецца ад удзелу ў ім. Бланк адказаў пагашаецца шляхам перакрэслівання, інфармацыя аб вызваленні (з указаннем прычыны) уносіцца ў пратакол правядзення экзамену ў аўдыторыі і ў пратакол правядзення ЦЭ ў пункце правядзення.

Акрамя гэтага, удзельнік, вызвалены ад удзелу ў ЦЭ ў асноўныя дні, будзе мець магчымасць прайсці яго ў рэзервовы дзень ці іншы тэрмін.

Апрацоўка бланкаў адказаў праводзіцца работнікамі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ), іншымі асобамі, якія прыцягваюцца РІКВ да суправаджэння цэнтралізаванага экзамену. Затым кантроль ведаў перадае сертыфікаты па акце прыёмкі-перадачы сертыфікатаў па форме прадстаўнікам пунктаў правядзення ЦЭ не пазней за 10 каляндарных дзён пасля завяршэння экзамену ў асноўныя тэрміны, а таксама 7 каляндарных дзён пасля правядзення ў рэзервовыя дні і іншыя тэрміны. Пасля прадстаўнікі пунктаў правядзення іспыту перадаюць сертыфікаты ва ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму, якія, у сваю чаргу, – ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучаюцца ўдзельнікі ЦЭ. Далей установы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюць перавод балаў, атрыманых удзельнікамі ЦЭ па 100-бальнай шкале, у адзнаку па дзесяцібальнай шкале.

Наталля Давыдзенка

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы