Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Навучэнцы СШ № 2 г. Капыля ў раённай цэнтральнай бібліятэцы азнаёміліся з творчай спадчынай Цішкі Гартнага

04.11.2022

У Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя Анатоля Астрэйкі сабраліся навучэнцы СШ № 2 г. Капыля — удзельнікі літаратурнага марафону «Яго імя носіць школа». Сустрэча была прымеркавана да святкавання 135-годдзя з дня нараджэння нашага земляка — паэта Беларусі Цішкі Гартнага.

Падчас літаратурна-гістарычнай гасцёўні дзевяцікласнікі школы, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, даведаліся пра тое, як наш зямляк стаў культавай фігурай свайго часу. Як ён увайшоў у літаратуру «песняром працы і барацьбы», «першым пралетарскім паэтам Беларусі», як яго называлі - аўтарам першага скончанага беларускага рамана («Сокі цаліны»). Яго жыццёвы шлях ад вясковага пастушка да паэта, кіраўніка ўрада, акадэміка, быў літаральна перапоўнены гістарычнымі перыпетыямі.

Хлопцы азнаёміліся з малавядомымі фактамі біяграфіі земляка, убачылі рэдкія фатаграфіі. Адмысловая ўвага была нададзена творчай спадчыне вялікага пісьменніка, падчас мерапрыемства гучалі цытаты з яго твораў, успаміны суайчыннікаў. Адзначана, што ўся творчасць Гартнага прасякнута сацыяльнымі тэмамі: праца дробнага рамесніка, працоўны і сялянскі рух да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Рэвалюцыю ён апяваў не як старонні назіральнік і глядач, а як непасрэдны ўдзельнік барацьбы і новага будаўніцтва. Галоўная крыніца творчасці Цішкі Гартнага - яго ўласны жыццёвы вопыт.

— Упэўнена, што гэта мерапрыемства прынесла мне і маім аднакласнікам масу станоўчых эмоцый і стала дзіўным і цікавым адкрыццём, — гаворыць Анастасія Давыдзенка. — Прыемна, што ў бібліятэку былі запрошаны навучэнцы СШ № 2, бо менавіта наша школа носіць імя Цішкі Гартнага, да таго ж на тэрыторыі школы ўсталяваны бюст пісьменніку. Яго імем таксама названы дзве вуліцы ў Капылі, устаноўлена памятная дошка на яго доме. Сімвалічна і тое, што ў Дзень беларускага пісьменства ля будынка раённага краязнаўчага музея адкрылі помнік майстру-гарбару, правобразам якога стаў Цішка Гартны. Месца абрана невыпадкова: менавіта тут у канцы XIX - пачатку XX стст. знаходзілася гарбарная майстэрня, дзе працаваў будучы паэт і грамадскі дзеяч, тады яшчэ Дзмітрый Жылуновіч. А галоўнае засталося ў яго творах - адлюстраванне часу і яго думак.

Таццяна Бохан

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы