Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Людміла Ніжэвіч правяла чарговы прыём грамадзян у Капыльскім райвыканкаме

08.11.2022

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч правяла чарговы прыём грамадзян у Капыльскім райвыканкаме.

Разам з ёй выслухоўвалі пажаданні і праблемы тых, хто звярнуўся, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк і першы сакратар райкама ГА «БРСМ», член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Настасся Збіруховіч, якая ўпершыню набывала вопыт правядзення такіх мерапрыемстваў з насельніцтвам.

Неабходна адзначыць, што прыём пачаўся з прыемнай ноткі: галоўны ўрач Быстрыцкай участковай бальніцы Наталля Шугалей падзякавала Людміле Іванаўне за дапамогу ў вырашэнні пытання з рамонтам іх установы аховы здароўя. А таксама звярнулася з асабістай просьбай: высокая вільготнасць і нізкая тэмпература ў доме, дзе яны пражываюць (вул. Лугавая, 11 у аг. Быстрыца). Як растлумачыў дырэктар Капыльскай ЖКГ Сяргей Абрамовіч, на наступны год запланаваны капітальны рамонт гэтага дома, а цяпер з выездам на месца будзе вывучана сітуацыя і зроблены крокі па ўхіленні праблемы.

Акрамя таго, Людміла Ніжэвіч разгледзела пытанні працаўладкавання і вулічнага асвятлення.

— Як да дэпутата парламента, да мяне звяртаюцца па самых розных кірунках, — падзялілася Людміла Іванаўна. — Часта гучыць жыллёва-камунальная тэматыка, узнімаюцца пытанні адукацыі і аховы здароўя, працаўладкавання, іншых сфер жыцця. Мы са сваімі памочнікамі прыцягваем для іх вырашэння розныя службы, і прыемна адзначаць, што такі фармат працы з выбаршчыкамі запатрабаваны.

Сяргей КОЗЕЛ

Источник «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы