Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дзяржаўтаінспекцыя Капыльскага раёна рэкамендуе да пачатку зімы змяніць шыны

14.11.2022

Пакуль яшчэ захоўваецца цалкам для восеньскай пары спрыяльнае надвор'е, хоць туманы, а месцамі і дажджы для аўтаўладальнікаў ствараюць пэўны дыскамфорт на дарозе, паведамляе старшы інспектар аддзялення ДАІ Капыльскага РАУС Сяргей Барадзін. Зусім хутка прагназуюцца замаразкі і мінусавая тэмпература. І тым самым кожнаму кіроўцу неабходна ўлічваць, што ў выніку перападу тэмпературы паветра з плюсу на мінус ці наадварот — на праезнай частцы ўтворыцца галалёдзіца.

— Пры пагаршэнні пагодных умоў мы настойліва рэкамендуем вадзіцелям быць вельмі ўважлівымі пры кіраванні транспартнымі сродкамі, па магчымасці пазбягаць перастраенняў і такога небяспечнага манеўру, як абгон. - распавёў інспектар. - Тармазіць загадзя і плаўна — любы рэзкi рух руля імгненна разварочвае машыну папярок дарогі. І, вядома, правільны выбар бяспечнай хуткасці руху з улікам пагодных і дарожных умоў.

Таксама Сяргей Барадзін рэкамендуе не чакаць 1 снежня, а загадзя на аўтамабілі змяніць летнюю гуму на зімовую:

- Як вядома, пры зніжэнні тэмпературы паветра стандартная летняя гума схільная зацвярдзенню, якое прыкметна памяншае каэфіцыент счаплення з дарогай і пагражае тым, што транспартны сродак можа лёгка «занесці».

Будзьце ўважлівыя на дарозе! Беражыце сябе і сваіх пасажыраў!

Павел Шэін

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы