Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў абмеркавалі меры па папярэджанні пажараў

14.11.2022

Адбылася чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. Асноўным пытаннем стаў аналіз работы і меры па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх. Удзел у пасяджэнні прыняў і старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык.

Як адзначыў у дакладзе начальнік Капыльскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Буняк, колькасць надзвычайных сітуацый у Капыльскім раёне за 10 месяцаў 2022 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года зменшылася на 8 працэнтаў.

– Асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажараў у 2022 годзе з'явіліся: неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў уладкавання і эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад, парушэнне правілаў уладкавання і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Найбольшая колькасць пажараў і гібелі людзей ад іх адбываецца ў жылым сектары, - адзначыў Віталь Буняк.

Асаблівая ўвага надаецца жылому сектару, у прыватнасці, адзінокім і адзінока пражываючым пенсіянерам. Ратавальнікі заўсёды ўважліва аглядаюць домаўладанні пажылых людзей на пажарную бяспеку, прапануюць сваю дапамогу, калі яна неабходна.

Таксама Віталь Міхайлавіч падкрэсліў, што ў мэтах папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх асноўныя намаганні неабходна засяродзіць на правядзенні інфармацыйна-тлумачальнай і пажарна-прафілактычнай работы ў жыллёвым фондзе.

– У напрамку прафілактыкі яе суб'екты робяць шмат, аднак пазбегнуць пажараў зусім, не атрымліваецца. Для гэтага трэба быць больш пільнымі да катэгорыі грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, - адзначыла старшыня і райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк. - Прапаную дэпутацкаму корпусу і ўсім іншым зацікаўленым структурам не заставацца ў баку ад тэмы пажарнай бяспекі. Не лішнім будзе назіральным камісіям часцей наведваць сем'і, правяраць спраўнасць АПА, пячнога ацяплення і праводзіць прафілактычную работу. Бо нам наведаць сям'ю не складана, а цана за памылку можа каштаваць чалавечага жыцця.

Як паведаміла спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Капыльскага РАНС Марыя Дзічкоўская, з праведзеных штогадовых аналізаў існуючай сітуацыі вынікае, што, як правіла, пажары адбываюцца там, дзе адсутнічае належная сістэмная і якасная прафілактычная работа ўсіх зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі, якія, у сваю чаргу, павінны быць аб'яднаны ў адну сілу ў выглядзе назіральных камісій.

Сяргей КОЗЕЛ

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы