Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раёне вакцынацыя ад грыпу і каранавiруснай інфекцыі праходзіць і па гэты дзень

17.11.2022

Грып, ВРВІ і каранавірусная інфекцыя нікуды не зніклі. У апошні час пра Ковід-19 не так часта кажуць, але ўсё ж выпадкі захворвання фіксуюцца.

Як паведамляе загадчыца паліклінікі Капыльскай ЦРБ Ларыса Пацейковіч, у раёне вакцынацыя ад грыпу і Ковід-19 праходзіць і дагэтуль.

– Насельніцтва Капыльшчыны ведае, што ў паліклініцы цэнтральнай раённай бальніцы, альбо ў раённых установах аховы здароўя можна зрабіць прышчэпку ад сезонных захворванняў – Ковід-19 і грыпу. Па апошніх дадзеных ад грыпу прышчапілася 33% насельніцтва, а бустэрнай вакцынай ад каранавіруснай інфекцыі - каля 40%. Варта адзначыць, што ў нашай установе аховы здароўя з'явілася навінка - кубінская бустэрная вакцына «Soberana Plus». Акрамя яе таксама ёсць кітайская «Vero Cell» і расійская «ГамКовидВак».

Многія жыхары раёна не па чутках ведаюць, што асноўныя сродкі індывідуальнай абароны ніхто не адмяняў, асабліва ў восеньскі перыяд. Медыцынскія маскі ў большай ступені неабходны хворым людзям. Абавязкова рэгулярная гігіена рук і апрацоўванне іх антысептычным сродкам. У месцах вялікай колькасці людзей заўсёды трэба знаходзіцца на адлегласці як мінімум аднаго метра ад людзей, якія чхаюць і кашляюць. І, вядома ж, не займацца самалячэннем. У выпадку павышэння тэмпературы цела, з'яўлення кашлю і цяжкасці дыхання неадкладна звяртацца па медыцынскую дапамогу.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы