Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

З 18 па 20 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя Капыльскага раёна праводзіць прафілактычную акцыю «Пешаход»

17.11.2022

З мэтай папярэджання ДТЗ з удзелам пешаходаў, а таксама выяўлення і спынення парушэнняў ПДР з боку гэтай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху з 18 па 20 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя Капыльскага раёна праводзіць прафілактычную акцыю «Пешаход».

Як распавёў старшы інспектар ДПС аддзялення ДАІ Капыльскага РАУС Сяргей Барадзін, падчас рэйдаў ДАІ адпрацуе месцы канцэнтрацыі ДТЗ, а таксама аварыйна-небяспечныя ўчасткі аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, якія найбольш схільныя да здзяйснення наездаў на пешаходаў. Вартавыя дарог звернуць увагу на выяўленне парушэнняў з боку пешаходаў, якія ігнаруюць ПДР, асабліва тых, хто знаходзіцца на вулічна-дарожнай сетцы ў цёмны час сутак без святлоадбіўных элементаў і тым больш у стане ап'янення. Акрамя таго, інспектары ДПС пракантралююць выкананне вадзіцелямі транспартных сродкаў правілаў праезду пешаходных пераходаў, якія не рэгулююцца.

Таксама інспектар нагадаў, што пры набліжэнні да пешаходнага пераходу трэба загадзя знізіць хуткасць, аж да прыпынку, павысіць увагу, ацаніць умовы бачнасці і агляду. Неабходна прапусціць пешаходаў, якія пачынаюць або завяршаюць пераход.

— Перад пачаткам пераходу пераканайцеся, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны. Неабходна спыніцца каля краю праезнай часткі, паглядзець па баках, пераканацца, што вадзіцелі вас заўважылі, паспелі спыніць транспартныя сродкі і толькі тады пачынаць пераходзіць дарогу. - адзначыў Сяргей Сяргеевіч. – Пры пераходзе праезнай часткі не размаўляйце па мабільным тэлефоне, адключайце навушнікі, малалетніх дзяцей бярыце за руку.

Таксама, калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода (веласіпедыста), які знаходзіцца з характэрнымі прыкметамі ап'янення, які відавочна ўяўляе небяспеку для руху, просім вас неадкладна паведамляць на тэлефонную лінію 102.

Павел Шэін

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы