Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім ЖКГ патлумачылі аб новым радку ў жыроўках

22.11.2022

У рэдакцыю газеты звярнулася жыхарка райцэнтра. Яе цікавіў новы радок, які з'явіўся ў паведамленні за аплату жыллёва-камунальных паслуг.

Што гэта за паслуга, хто яе будзе аказваць і колькі мы будзем плаціць - тлумачыць начальнік разліковага цэнтра Капыльскай ЖКГ Святлана РУСАКОВІЧ:

— Рашэннем райвыканкама № 1828 ад 4 кастрычніка 2022 года Капыльская ЖКГ прызначана ўпаўнаважанай асобай па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання. У сувязі з гэтым за кастрычнік 2022 года грамадзяне, якія пражываюць у шматкватэрных жылых дамах, у паведамленнях за аплату ЖКП убачылі новы радок «Плата за паслугу па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання». У ёй зазначаецца, што плацеж за гэту паслугу штомесяц уносіцца плацельшчыкамі, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі сумеснага домаўладання. А вылічацца яна будзе суразмерна агульнай плошчы прыналежнага ўласніку жылля і нежылых памяшканняў у доме, а таксама наймальнікам і арандатарам жылых памяшканняў.

Варта адзначыць, што паслуга далёка не новая. Да 1 чэрвеня 2021 года тарыф сэрвісу па кіраванні агульнай маёмасцю быў уключаны ў тарыфы некалькіх ЖКП: тэхнічнае абслугоўванне дома, вываз ЦКА і санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў. Пасля выдзялення гэтай паслугі ў асобны сабекошт вышэйпералічаных паслуг з 1 чэрвеня 2021 года аплата стала меншай. Напрыклад, тарыф за тэхнічнае абслугоўванне дома з 1 чэрвеня 2021 года зніжаны з 0,1322 да 0,1238 руб. за 1 м². За санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў з 0,74 руб. да 0,71 руб. на аднаго пражываючага, абыходжанне з ЦКА з 9,2583 руб. да 8,9418 руб. за 1 м³. Ну, а тарыф за паслугу па кіраванні агульнай маёмасцю сумеснага домаўладання складае 0,0177 руб. за 1 м².

Многія пытаюцца, а ці будзе прадастаўляцца паслуга, калі не заключаць дамову? У дадзеным выпадку адзначу, што ў Жыллёвым кодэксе прапісана, што ўпаўнаважаная асоба абавязана прапанаваць спажыўцу заключыць дамову на кіраванне агульнай маёмасцю. У нашым выпадку будзе дзейнічаць дамова з наборам неабходных умоў, заключаецца з усімі атрымоўваючымі паслугу па кіраванні агульнай маёмасцю. Але пры гэтым трэба ведаць, што адсутнасць дагавора са спажыўцом або адмова заключыць такую ​​дамову не вызваляюць ад платы за паслугу па кіраванні. Тут працуе той жа прынцып, як і ў выпадку з прадастаўленнем асноўных ЖКП. Адмовіцца ад гэтай паслугі нельга.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы