Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Акцыя «Змяні шыны ў сваёй машыны!» пройдзе ў Капыльскім раёне

25.11.2022

Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Змяні шыны ў сваёй машыны!» пройдзе ў Капыльскім раёне з 25 лістапада па 5 снежня. 25 лістапада пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.

Як распавёў старшы інспектар ДПС аддзялення ДАІ Капыльскага РАУС Сяргей Барадзін, эксплуатацыя аўтамабіля зімой нашмат складаней, чым у іншыя перыяды года і патрабуе ад уладальніка абавязковай падрыхтоўкі. Паводле яго слоў, у зімовы час аўтамабіль працуе ў складаных, а часам нават у экстрэмальных умовах. У сувязі з гэтым вартавыя дарог нагадваюць аб тым, што пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі.

— Зімовыя шыны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку і павінны адпавядаць патрабаванням часткі другой пункта 25 дадатку 4 ПДР, дзе сказана, што зімовыя шыны механічных транспартных сродкаў, прызначаныя для эксплуатацыі на абледзянелым або заснежаным дарожным пакрыцці, — паведаміў Сяргей Барадзін. — Маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай усярэдзіне яе альбо знакамі «М+S», «M&S», «M.S», «M S» або «All seasons», падчас эксплуатацыі на паказаным пакрыцці маюць рэшткавую вышыню малюнка пратэктара не менш за 4 мм.

Для прычэпаў устанаўліваюцца нормы рэшткавай вышыні малюнка пратэктара шын, аналагічныя нормам для шын механічных транспартных сродкаў, у счэпцы з якімі яны ўдзельнічаюць у дарожным руху.

Зімовыя шыны дапамагаюць скараціць тармазны шлях і значна паляпшаюць кіраванне аўтамабілем ва ўмовах галалёду. Пры нізкіх тэмпературах летняя гума цвярдзее і перастае выконваць свае функцыі па забеспячэнні добрага счаплення з дарожным пакрыццём, выкарыстанне такіх шын становіцца небяспечным.

У выпадку, калі на транспартным сродку ўстаноўлены летнія або зімовыя шыны, але рэшткавая вышыня малюнка пратэктара складае менш за 4 мм, адказнасць надыходзіць па частцы 2 артыкула 18.11 КоАП Рэспублікі Беларусь (кіраванне транспартным сродкам, які мае няспраўнасці) – цягне папярэджанне або накладанне штрафу у памеры да 1 базавай велічыні. Тое ж дзеянне, учыненае паўторна на працягу аднаго года, будзе кваліфікавацца па частцы 8 артыкула 18.11 КоАП Рэспублікі Беларусь і прывядзе да накладання штрафу ў памеры ад 2 да 5 базавых велічынь.

Павел Шэін

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы