Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Акцыя «Творчасць супраць наркотыкаў» сабрала моладзь Капыльшчыны

28.11.2022

«Я выбіраю жыццё, святло і шлях, дзе няма наркотыкаў»

Менавіта гэтыя словы сталі лейтматывам акцыі «Творчасць супраць наркотыкаў», удзельнікамі якой выступілі старшакласнікі гарадскіх школ і навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа.

У фае Капыльскага РЦК удзельнікаў мерапрыемства сустракала выстава тэматычных малюнкаў. Асноўная частка акцыі пачалася з дыялогавай пляцоўкі: размаўлялі пра вялікую і сур'ёзную праблему ўсяго свету - наркаманію. Сёння ў любой навучальнай установе гэтай тэме надаецца шмат увагі, праводзяцца інфармацыйныя і выхаваўчыя гадзіны, дэманструецца відэакантэнт. Падчас акцыі «Творчасць супраць наркотыкаў» да хлопцаў пастараліся данесці простую ісціну: наркотыкі – гэта зло і яд, які разбурае ўсё на сваім шляху.

Для давернага дыялогу на мерапрыемства былі запрошаны начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Капыльскага РАУС Наталля Шах, урач-псіхіятр-нарколаг наркатычнага кабінета Капыльскай ЦРБ Аляксандр Гайдзель і ўрач-псіхіятр-нарколаг псіхіятрычнага кабінета Капыльскай ЦРБ Марына Гайдзель.

Наталля Шах, Аляксандр Гайдзель і Марына Гайдзель у сваіх выступах гаварылі аб шкодзе наркотыкаў і наступствах іх ужывання. Заклікалі ісці супраць шкодных звычак, змагаючыся за цвярозасць думкі, яснасць позірку і жыццё без болю. Кожны з экспертаў адзначаў, што наркаманам становіцца чалавек са слабой воляй і не навучыўшыся рабіць дакладны выбар нават у дробязях, дакладна вызначаць, што добра, а што дрэнна. Звычайна такія людзі залучаюцца ў розныя авантуры і гісторыі. «Яны не здольныя адмовіцца ад цыгарэты ці дурманлівай таблеткі», - адзначыла Марына Гайдзель.

Кожны з хлопцаў змог задаць экспертам любое пытанне. Што штурхае людзей да згубных звычак? Людзі якога ўзросту найбольш схільныя да алкагольнай і наркатычнай залежнасці? З якога ўзросту надыходзіць адказнасць за захоўванне і распаўсюджванне наркатычных рэчываў? Гэтыя і многія іншыя пытанні ўзнімаліся падчас дыялогавай пляцоўкі.

Пагаварылі і пра такія любімыя падлеткамі вэйпы. Апісаны рэальны выпадак, які адбыўся на тэрыторыі нашага раёна, калі падлетак пасля курэння вэйпаў трапіў у бальніцу з цяжкім атручэннем. Прычым праз два-тры дні акрыянне не наступіла. Арганізму спатрэбілася больш за месяц для аднаўлення. Задумайцеся, ці варта такіх ахвяр даніна модзе?

Працягнулася акцыя выдатным канцэртам капыльскага гурта «Замкавая гара», які ўжо даўно і заслужана набыў папулярнасць сярод аматараў рокавай музыкі. «Рок супраць наркотыкаў» – так называлася канцэртная праграма. У глядзельнай зале было сапраўды горача – яркія і дынамічныя песні дораць значна больш асалоды, чым любы з псіхатропных прэпаратаў. Да таго ж, вечная муза мастацтва не забівае чалавека і не нясе смяротную фантазію, як гэта робяць наркотыкі.

Рок-канцэртам мерапрыемства не скончылася. Рабят запрасілі на вясёлую дыскатэку. Скакалі, весяліліся і танчылі флэшмобы. Увогуле, адпачылі ў прыемным і расслабляльным становішчы.

Крысціна ЖАГОЛЬ

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы