Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльскі райвыканкам прыняў рашэнне аб забароне выхаду на лёд на тэрыторыі раёна

06.12.2022

Каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі на вадаёмах раёна ў перыяды ледаставу, інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду, Капыльскі райвыканкам прыняў рашэнне аб забароне выхаду на лёд на тэрыторыі раёна з 1 снежня 2022 года да заканчэння ледаставу, а таксама ў перыяд інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду або асаблівага распараджэння.

Такі дакумент прыняты ў адпаведнасці з пунктам 50 Правілаў аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1623 ад 11 снежня 2009 г.

Для таго, каб прадухіліць гібель людзей, аддзелу ўнутраных спраў райвыканкама, аддзелу па надзвычайных сітуацыях сумесна з раённай арганізацыяй АСВОД у перыяды ледаставу і інтэнсіўнага раставання, а таксама разбурэння лёду на вадаёмах раёна трэба ажыццяўляць сумесныя тлумачальна-прафілактычныя мерапрыемствы і не дапусціць выхаду на лёд.

Усім зацікаўленым службам неабходна арганізаваць у рамках сваёй кампетэнцыі поўнамаштабную тлумачальную працу аб выкананні грамадзянамі мер бяспекі. У тым ліку педагогам рэкамендавана арганізаваць і правесці ва ўсіх навучальных установах раёна прафілактычную работу як з навучэнцамі, так і іх бацькамі па выкананні мер бяспечных паводзін на лёдзе.

Дыяна ТКАЧАНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы