Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне ў выхадныя дні пройдзе маштабная пажарна-прафілактычная акцыя

08.12.2022

Капыльскі РАНС паведамляе, што 10 і 11 снежня ў раёне пройдзе маштабная пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх.

У склад удзельнікаў акцыі ўвойдуць назіральныя камісіі, курсанты і выкладчыкі ўніверсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі, прадстаўнікі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, асабісты склад Капыльскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Рэйдавыя групы накіруюцца ў Блеўчыцкі і Семежаўскі сельскія саветы.

У ходзе прафілактычных мерапрыемстваў спецыялісты абследуюць на прадмет бяспекі домаўладання, нагадаюць жыхарам алгарытм дзеянняў у выпадку НС, раскажуць пра важнасць устаноўкі ў жылых пакоях аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, уручаць наглядную выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай тэматыкі. Асаблівы акцэнт - на адрасы, дзе пражываюць адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне, інваліды, шматдзетныя сем'і і асобы, якія злоўжываюць алкаголем. У цэнтры ўвагі таксама непрацуючыя грамадзяне працаздольнага ўзросту.

Ратавальнікі заклікаюць: прывядзіце свае дамы ў пажарабяспечны стан і дапамажыце гэта зрабіць сваім састарэлым сваякам. Для гэтага адрамантуйце печы, замяніце старую электраправодку, не эксплуатуйце няспраўныя бытавыя прыборы, будзьце асаблiва асцярожныя пры курэнні.

Наталля Давыдзенка

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы