Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне аддалі даніну памяці ахвярам злачынства генацыду

09.12.2022

Каля помніка загінуўшым жыхарам г. Капыля ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі 1941-1944 гадоў, размешчанага ў скверы каля дзіцячай школы мастацтваў, даніну памяці аддалі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, моладзь Капыльшчыны.

Звяртаючыся да прысутных, навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Андрэй Лятчэня адзначыў, што Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у верасні 2015 года. Дата была абрана не выпадкова: у 1948 годзе 9 снежня была прынята Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго. Рэзалюцыя 1948 года стала першай дамовай па правах чалавека, прынятай Генеральнай Асамблеяй. Усе 193 дзяржавы-члены, якія прынялі гэту канвенцыю аднагалосна, пацвердзілі, што кожная краіна асобна адказвае за абарону свайго насельніцтва ад генацыду, таксама папярэджвае такое злачынства, у тым ліку і падбухторванне да яго. Мэта гэтага дня - павышаць вядомасць канвенцыі і шанаваць памяць людзей, якія сталі ахвярай генацыду.

Вялікая Айчынная вайна пакінула незалечаныя раны і на капыльскай зямлі. За гады вайны нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі было забіта 6976 мірных жыхароў, спалена 30 вёсак і 24 разбурана. Лёс Хатыні падзялілі - Масевічы, Прагрэс, Рулева. Выкрадзена ў рабства ў Германiю на прымусовыя працы - 749 чалавек, вязнямі канцэнтрацыйных фашысцкіх канцлагераў сталі 258 чалавек, 114 з іх былі непаўналетнімі. У імя светлай памяці ўсіх нявінна загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны мы абавязаны ведаць урокі гісторыі, берагчы мір і ніколі не дапушчаць нават спроб адрадзіць нацызм.

— У красавіку 2021-га Генеральная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд, — зазначыў у прывітальным слове пракурор Капыльскага раёна Арцём Ляўша. - Злачынствам супраць чалавечнасці спрыяла ідэалагічная апрацоўка салдат вермахта. У выдадзенай для іх «Памятцы нямецкага салдата» гаварылася: «У цябе няма сэрца і нерваў, на вайне яны не патрэбны. Знішчы ў сабе жаль і спачуванне - забівай усякага рускага, савецкага, не спыняйся, калі перад табой стары або жанчына, дзяўчынка або хлопчык - забівай, гэтым ты выратуеш сябе ад гібелі, забяспечыш будучыню тваёй сям'і і праславішся навекі». Гэтыя дакументы сведчаць аб тым, што яны былі загадзя распрацаваны, абдуманы і пераследвалі мэту ліквідацыі дзяржаўнага ладу. Падчас расследавання крымінальнай справы Генеральнай пракуратурай устаноўлены шматлікія факты масавага знішчэння мірных жыхароў Беларусі нацысцкімі злачынцамі і калабарацыяністамі.

Подзвіг, які назаўжды застанецца ў сэрцах людзей, ушанавалі хвілінай маўчання, да падножжа помніка ўсклалі жывыя гваздзікі, як сімвал перамогі і памяці.

Таццяна Бохан

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы