Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Члены Маладзёжнага парламента сталі ўдзельнікамі навучальнага семінара «Каманда будучыні»

09.12.2022

Аб жыццёвых каштоўнасцях і прыярытэтах паспяховых людзей даведаліся юныя парламентарыі падчас навучальнага семінара «Каманда будучыні». А яшчэ члены Маладзёжнага парламента змаглі падзяліцца сваімі думкамі і ідэямі аб тым, як зрабіць наш горад лепшым.

09 12 22 43

■ Кіраўніцтва раёна і маладыя парламентарыі

Спікерамі на семінары выступілі старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, дырэктар Капыльскага вопытнага лясгаса, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ульдзіновіч, дырэктар Капыльскага дзяржаўнага каледжа Анатоль Пяткевіч, старшыня раённага Савета пажылых грамадзян Ала Раеўская і намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Святлана Сташаніна.

У кожнага – свой шлях да дасягнення вяршыняў у жыцці, усе з чагосці пачыналі і ўпарта працавалі ў пэўным кірунку.

- Што такое «Каманда будучыні»? Гэта каманда маладых і перспектыўных людзей, менавіта такіх, якія сабраліся ў гэтай зале, – пачала семінар Ірына Кісляк. - Маладосць - гэта той час, калі чалавек поўны амбіцый, пошукаў і пакут, адкрыццяў і рэалізацыі самых смелых надзей. Мы верым, што ў недалёкай будучыні вы павядзеце за сабой і станеце лідэрамі.

Увесь семінар быў пабудаваны па прынцыпе дыялогавай пляцоўкі - шчыра і ў прыязнай абстаноўцы. Спікеры распавялі дзецям аб сваім жыццёвым і працоўным шляху, успомнілі пацешныя гісторыі і гады юнацтва.

Не маўчалі і маладыя парламентарыі: пыталіся ў прадстаўнікоў улады, хто такі, на іх думку, лідэр, як дамагчыся поспеху, аб любімых прадметах у школе і многім іншым. Нават абмеркавалі ўпадабаныя фільмы і параілі адзін аднаму цікавыя кінакарціны.

- Правядзенне падобнага семінара - гэта магчымасць далучэння моладзі да парламенцкай дзейнасці, павышэнне яе прававой культуры і фарміраванне пераемнасці пакаленняў. Да таго ж, падобныя мерапрыемствы дапамагаюць стварыць выдатныя ўмовы для дыялогу, супрацоўніцтва і абмену вопытам паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў. Бо не сакрэт, што ў моладзі таксама ёсць чаму павучыцца, – адзначыла першы сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Збiруховiч.

Пасля сяброўскай сустрэчы хлопцаў запрасілі на невялікую экскурсію ў рэдакцыю газеты «Слава працы». Яны змаглі ўбачыць, дзе і як ствараецца раённая газета. Наша рэдакцыя - адзіная ў вобласці, якая мае сваю друкарню. А гэта значыць, што мясцовая прэса прыходзіць у дамы жыхароў Капыльшчыны, можна сказаць, прама з друкаванага станка. Усе асобнікі складаюць уручную, таму ў кожны нумар укладзена часцінка душы супрацоўнікаў. Кожны юны парламентарый атрымаў у падарунак каляндар, выраблены ў вытворчым аддзеле рэдакцыі.

Члены Маладзёжнага парламента пабывалі і ў Капыльскім кааппраме. Там хлопцам распавялі і нават паказалі, як выпякаюць знакамітую капыльскую «цаглінку», батоны, багеты і сухары. Юных парламентарыяў сустрэла дырэктар УП «Капыльскі кааппрам» Тамара Абрамовіч, якая правяла невялікую экскурсію і распавяла аб многіх відах прадукцыі, якія вырабляе прадпрыемства.

Не засталіся і без пачастункаў – пасля плённай сустрэчы духмяныя кексы і салодкія коржыкі былі прыняты на «ўра».

Крысціна ЖОГАЛЬ

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы