Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Па выніках конкурсу на лепшы ветэранскі падворак Мінскай вобласці падворак Марыі Сандрозд з Капыльскага раёна заняў 2 месца

09.12.2022

Раённы Савет ветэранаў завяршае год з добрымі вынікамі. Арганізацыя не толькі выдатна зарэкамендавала сябе на працягу 2022-га на раённым узроўні, але і паказала сябе са станоўчага боку ў Мінскай вобласці.

Так, падворак Марыі Сандрозд з Капыльскага раёна заняў 2 месца па выніках конкурсу на лепшы ветэранскі падворак Мінскай вобласці. Марыя Леанідаўна на сваіх 40 сотках, размешчаных у вёсцы Сцяпуры, разам з мужам займаецца земляробствам, садоўніцтвам, ёсць пчальнік, трымаюць курэй і трусоў.

09 12 22 42

■ Людміла Каменка (у цэнтры) з узнагароджанымі прадстаўнікамі Капыльшчыны

Адзначым, што раней праходзіў фестываль нацыянальных культур, дзе лаўрэатам у намінацыі «60+» стаў калектыў «Свае хлопцы» з Капыльскага раёна. Артыстаў ушаноўвалі яшчэ раз на абласной сустрэчы, дзе яны выступілі для ўдзельнікаў мерапрыемства.

Але гэтыя дасягненні - не адзіныя для Савета ветэранаў. У мерапрыемстве цэнтральнага рэгіёну вылучылі і іншых удзельнікаў, якія прадстаўляюць Капыльскі раён. Як падзялілася старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Каменка, у кожнай намінацыі сярод пераможцаў адзначалі некалькі ўдзельнікаў заахвочваючымі прызамі і граматамі. Узнагароды як лепшае добраўпарадкаванне ферм удастоены МТК «Прэснакі», а за кветнік ля пад'езда – Людміла Паўлюшчык з Капыля. Сярод першасных ветэранскіх арганізацый па пытаннях патрыятычнага выхавання адзначана старшыня пяршоўкі ўчастка Слабада-Кучынка ААТ «Старыца-Агра» Святлана Астрэйка. Сярод валанцёраў адзначылі Ядвігу Бярозку. Таксама граматы была ўдастоена старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская за ўклад у супрацоўніцтва і садзейнічанне арганізацыі раённага конкурсу на лепшы ветэранскі падворак.

Павел Шэін

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы