Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Міжнародны дзень валанцёра сабраў у Спаса-Вазнясенскім храме г. Капыля самых актыўных і мэтанакіраваных дзяцей

09.12.2022

Міжнародны дзень валанцёра сабраў у Спаса-Узнясенскім храме г. Капыля самых актыўных і мэтанакіраваных рабят з устаноў адукацыі раёна.

У храме хлопцаў сустрэў благачынны Капыльскай царкоўнай акругі іерэй Андрэй Еўшэль. Ён адзначыў, што, робячы добрыя справы, мы прыносім радасць, цяпло і дорым увагу тым людзям, якія маюць у гэтым патрэбу. І наша сэрца мякчэе, становіцца спагадлівым да іншых. Рабіць дабро трэба, каб жыццё іншых людзей стала хоць крыху лепшым.

- Маладзёжная грамадская арганізацыя супрацоўнічае з многімі арганізацыямі раёна, і царква не выключэнне, - кажа першы сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Збіруховіч. - Шмат мерапрыемстваў было праведзена для хлопцаў устаноў адукацыі раёна храмам і Братэрствам святамучаніка Уладзіміра Пастарнацкага. Наперадзе нас чакае яшчэ шмат цікавых і сумесных праектаў. У рамках акцыі «Быць валанцёрам - гэта крута!» і маладзёжнага валанцёрскага руху «Добрае Сэрца» хлопцы неаднаразова бралі ўдзел у добраўпарадкаванні як горада, так і тэрыторыі Спаса-Узнясенскага храма. Прыемна, што сябры ГА «БРСМ» на добраахвотнай аснове імкнуцца дапамагчы зрабіць наш свет прыгажэйшым.

Старшыня РА РГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» Ніна Жук дадала, што валанцёры праводзяць вялікую працу па аказанні бытавой дапамогі, распаўсюджванню ведаў аб Чырвоным Крыжы. Шмат праведзена працы па прафілактыцы захворвання Кавід-19: хлопцы расклейвалі ўлёткі каля пад'ездаў дамоў, раздавалі прахожым інфармацыю з кароткім зместам прафілактыкі і лячэння каранавіруснай інфекцыі. А зусім нядаўна валанцёры віншавалі маладых людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця да Дня інвалідаў.

У гэты дзень ва ўрачыстай абстаноўцы членам валанцёрскіх атрадаў уручылі Падзякі РК ГА «БРСМ» за значны ўклад у развіццё валанцёрскай дзейнасці на тэрыторыі Капыльскага раёна, а таксама сувеніры і салодкія падарункі. Сярод іх валанцёры атрада ГА «БРСМ» «Добрае Сэрца» Паліна Бохан, Вячаслаў Прахарэня, Марыя Салавей, Віялета Астрэйка, Дар'я Карлюк, Павел Домарад.

Сувенірамі і падзякамі РГА РГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» адзначаны валанцёры. За актыўную жыццёвую пазіцыю, удзел у валанцёрскай дзейнасці, дабрыню, міласэрнасць, неабыякавасць і бескарыслівасць у дапамозе людзям і ў сувязі з Міжнародным днём валанцёра ўзнагароджаны Ангеліна Ждановіч, Анастасія Краўчанка, Арына Зварыка, Дар'я Нікалайчык, Дар'я Глябко.

Іерэй Андрэй Еўшэль усім удзельнікам сустрэчы ўручыў кнігу «Святая Біблія: Новы Запавет». Пасля чаго правёў экскурсію і расказаў пра гісторыю храма. На заканчэнне мерапрыемства святар благаславіў хлопцаў на здзяйсненне добрых спраў і пажадаў усім дабрабыту і Божай дапамогі.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы