Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Расказваем, дзе можна набыць галоўны сімвал Новага года

16.12.2022

Набліжаецца Новы год. І тыя з нас, хто аддае перавагу елцы жывой, збянтэжаны: дзе, калі і пачым яе можна набыць. Гэтыя пытанні мы адрасавалі інжынеру па ахове і абароне лесу Капыльскага вопытнага лясгаса Максіму Унучаку.

– Сапраўды, у снежні людзі пачынаюць актыўна рыхтавацца да навагодніх і калядных свят, – расказвае Максім Іванавіч. – І які ж Новы год без ёлкі – сімвала свята? Нягледзячы на шырокі выбар штучных прыгажунь, традыцыйна большасць беларусаў усё ж аддаюць перавагу менавіта натуральнай елцы. З усёй упэўненасцю скажу: лесаводы Капыльшчыны да гэтага попыту гатовы. Пакупнікам будуць прапанаваны навагоднія дрэвы і букеты, а таксама навагоднія дрэвы ў кадках.

– Дзе і калі можна набыць навагодняе дрэва?

- Купіць зялёную прыгажуню можна будзе на гандлёвых пляцоўках, якія будуць працаваць з 20 па 31 снежня 2022 года. У горадзе Капылі рэалізацыя будзе ажыццяўляцца па адрасе: вуліца Заазёрная, 26, з 9.00 да 18.00 без выхадных, а 25 і 31 снежня - да 15.00. У аг. Цімкавічы ў садовым цэнтры пастаяннага ляснога гадавальніка ёлку можна набыць у буднія дні з 9.00 да 17.00. Традыцыйна навагодняе дрэва можна будзе купіць і ў лясніцтвах Капыльскага вопытнага лясгаса.

– Які кошт пытання?

– Кошт елкі з мінулага года не змяніўся. Так, навагодняя прыгажуня да 1 метра каштуе 11 рублёў. Дрэва вышынёй ад 1 м да 2 м ацэньваецца ў 14 рублёў, ад 2 да 3 м - 18 рублёў. А навагодняе дрэва ў кадцы каштуе 36 рублёў. Таксама хацелася б нагадаць, што пры куплі навагодняга дрэва неабходна захоўваць дазвольны дакумент, які пацвярджае законнае набыццё дрэва.

– А навошта гэта трэба?

– Таму што ў перадсвяточныя дні ва ўзмоцненым рэжыме будзе працаваць і дзяржаўная лясная ахова Капыльскага вопытнага лясгаса. Сумесна з прадстаўнікамі Інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікамі Капыльскага РАУС і іншымі кантралюючымі органамі будуць праводзіцца ўзмоцненыя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні і прыцягненні да адказнасці грамадзян, незаконна высякаючых навагоднія дрэвы. Для кантрольных мерапрыемстваў спецыялісты будуць выкарыстоўваць у тым ліку фота- і відэа-пасткі.

– Калі ж чалавек вырашыў сам знайсці ў лесе ялінку…

Таму, хто вырашыў нарыхтаваць навагодняе дрэва самастойна, не маючы на тое дазвольных дакументаў, трэба ўсё ж спачатку падумаць, у што гэта можа яму абысціся. Бо такому парушальніку давядзецца расстацца з куды больш істотнай сумай, чым пры куплі галоўнага атрыбута навагодняга свята на ёлачным базары. Бо незаконнае знішчэнне, адабранне або пашкоджанне дрэў і кустоў да ступені спынення росту цягнуць накладанне штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь, а гэта 960 рублёў.

Незаконна ссечанае дрэва абыдзецца куды даражэй…

Дыяна ТКАЧАНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы