Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

З 19 снежня 2022 года па 8 студзеня 2023 года пройдзе прафілактычная акцыя «Бяспечныя канікулы»

19.12.2022

Адным з патэнцыйна небяспечных часовых прамежкаў, калі здзяйсняецца найбольшая колькасць аўтааварый з удзелам непаўналетніх, з'яўляецца перыяд канікул. Прычына: няўважлівасць, бестурботнасць дзяцей на дарозе і адсутнасць кантролю за іх вольным часам з боку дарослых.

З мэтай прафілактыкі ДТЗ з удзелам непаўналетніх, напярэдадні і падчас зімовых школьных канікул, з 19 снежня 2022 года па 8 студзеня 2023 года Дзяржаўтаінспекцыя Капыльскага раёна праводзіць абласную прафілактычную акцыю «Бяспечныя канікулы».

У ходзе акцыі супрацоўнікі МГБ Капыльскага РАУС правядуць інфармацыйна-тлумачальныя гутаркі ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах, арганізацыях і на бацькоўскіх сходах. У гутарках выступоўцы растлумачаць як дзецям, так і дарослым правілы бяспечных паводзін у транспарце, на дарозе, дваровых тэрыторыях, надаўшы асаблівую ўвагу выкарыстанню святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. Таксама інспектары і нагадаюць правілы пераходу праезнай часткі на пешаходных пераходах і недапушчальнасці выкарыстання пры гэтым гаджэтаў і навушнiкаў.

Даведачна, за 11 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Міншчыны адбылося 72 ДТЗ з удзелам дзяцей, у выніку якіх 6 дзяцей загінулі, 75 — атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 21 ДТЗ адбыліся па віне саміх дзяцей. На тэрыторыі Капыльскага раёна з пачатку бягучага года зарэгістравана 3 ДТЗ з удзелам непаўналетніх.

Асноўнымі памылкамі пацярпелых непаўналетніх у выніку ДТЗ з'явіліся: пераход праз праезную частку па-за пешаходным пераходам, нечаканы выхад з-за транспартнага сродку або іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляднасць кіроўцу, а таксама знаходжанне на праезнай частцы без суправаджэння дарослых.

Так як у канікулярны перыяд заўсёды намячаецца актыўная перавозка дзяцей, а статыстыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх кажа пра тое, што ў большай ступені пацярпелі дзеці-пасажыры — пад асаблівым кантролем вартавы дарог будуць вадзіцелі, якія адказваюць за бяспеку перавозкі сваіх пасажыраў.

АДАІ Капыльскага РАУС нагадвае, што за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч. 6 арт. 18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры да 4 б.в. За паўторнае дадзенае правапарушэнне на працягу года прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з ч. 14 арт. 18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь ад 2 да 8 б.в.

Паважаныя дарослыя! У абавязковым парадку перавозіце дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады!

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці звяртае ўвагу дарослых і нагадвае пра тое, што менавіта яны ў першую чаргу нясуць адказнасць за сваіх дзяцей да іх паўналецця! Неабходна на асабістым станоўчым прыкладзе прывучаць дзіця да гранічнай увагi, дысцыпліны і няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху.

АДАІ Капыльскага РАУС

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы