Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльскім РАУС праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленні гандлёвых кропак, незаконна рэалізуючых піратэхнічныя вырабы

19.12.2022

У мэтах папярэджання бытавога траўматызму, а таксама парушэнняў грамадскага парадку з выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў напярэдадні навагодніх свят Капыльскім РАУС праводзяцца мерапрыемствы па ўсталяванні гандлёвых кропак, якія незаконна рэалізуюць піратэхнічныя вырабы.

Як папярэджвае начальнік Капыльскага РАУС Рыгор Рабцаў, у выпадку выяўлення фактаў рэалізацыі піратэхнічных вырабаў без адпаведных дакументаў прадавец можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт.13.3 КоАП Рэспублікі Беларусь (Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць). Санкцыя - накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - ад дзесяці да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй да ста працэнтаў сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, або без канфіскацыі, а на юрыдычную асобу – да пяцісот базавых велічынь з канфіскацыяй да ста працэнтаў сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, або без канфіскацыі, альбо па арт.24.30 КоАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў абыходжання з агнястрэльнай зброяй, выбуханебяспечнымі, лёгкаўзгаральнымі, з'едлівымі рэчывамі або піратэхнічнымі вырабамі) – накладанне штрафу ў памеры да дзесяці базавых велічынь. Тое ж дзеянне, здзейсненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да дваццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі альбо пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.

У выпадку ўстанаўлення факта выкарыстання піратэхнічных вырабаў у грамадскім месцы падобныя дзеянні будуць кваліфікавацца па арт. 19. 1 КоАП Рэспублікі Беларусь (дробнае хуліганства), за што прадугледжана накладанне штрафу ў памеры ад двух да трыццаці базавых велічынь або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт.

Сяргей КОЗЕЛ

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы