Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык правёў чарговы прыём грамадзян

19.12.2022

На прыём да старшыні райвыканкама Сяргея Пілішчыка ў асноўным прыходзяць грамадзяне, якія самастойна не могуць вырашыць свае пытанні.

Дапамагчы справіцца з праблемамі імкнуцца ў райвыканкаме. Аднак не заўсёды можна адразу дасягнуць жаданага - часам узнікаюць нюансы, якія не бачны з першага погляду.

Як заўсёды, не абышлося без пытанняў, звязаных з жыллёва-камунальнай гаспадаркай. Жыхарка дома 1Б па вуліцы Цімкавіцкай у Капылі скардзілася на гул, які выдае цыркуляцыйная помпа, размешчаны ў склепе пад яе кватэрай. Жанчына неаднаразова звярталася ў ЖКГ, але пытанне станоўча пакуль не вырашылася. Было прынята рашэнне правесці дадатковае абследаванне, па выніках якога і стане ясна, магчыма і ці патрэбна замена абсталявання. Заяўніца будзе запрошана на чарговы прыём грамадзян праз два тыдні, дзе ёй будзе дадзены канчатковы адказ.

Пытанні працаўладкавання таксама часта гучаць на прыёмах грамадзян. У гэты раз звярнулася жанчына, якая ў дадзены момант працуе, але ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя хацела б звольніцца. Спецыфіка яе месца працы не дазваляе на працягу навучальнага года вызваліць ад займаемай пасады, так як няпроста знайсці замену. Як паабяцаў кіраўнік раёна, пытанне будзе дэталёва вывучана і заяўніца атрымае пісьмовы адказ.

Сяргей КОЗЕЛ

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы