Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дэлегацыя Капыльскага раёна стала ўдзельнікам адкрыцця IV калядных адукацыйных чытанняў

22.12.2022

Дэлегацыя Капыльскага раёна стала ўдзельнікам адкрыцця IV Калядных адукацыйных чытанняў Мінскай мітраполіі «Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека».

Па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі канферэнцыя адбылася ў Палацы культуры г. Барысава.

У фае для ўдзельнікаў сустрэчы разгарнуліся цікавыя выставы, прысвечаныя 1030-годдзю праваслаўя на беларускіх землях, а таксама тэматычныя пляцоўкі па духоўна-маральным выхаванні. Напрыклад, рэсурсны цэнтр «Пераемнасць сямейнага выхавання дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі» прадставіў сумесны вопыт работы сям'і, бацькоў і педагогаў, а духоўна-асветніцкі цэнтр Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. І.Х. Каладзеева арганізаваў выставу праваслаўнай літаратуры «Разам за духоўнае адраджэнне». Апроч гэтага ўсе жадаючыя маглі стварыць навагоднія вырабы, калядныя паштоўкі і паслухаць жывое выкананне скрыпачоў.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін адзначыў, што выбар праблематыкі чытанняў у бягучым годзе абумоўлены наспеўшай патрэбнасцю ў глыбокім асэнсаванні складаных, супярэчлівых працэсаў, якія ахапілі ўвесь свет і закранаюць у тым ліку і нашу краіну. Таксама ідзе пошук шляхоў аказання дапамогі чалавеку ў рэалізацыі духоўнага паклікання, яго маральнага ўдасканалення, без чаго немагчымы сапраўдны прагрэс чалавецтва.

У сваім выступленні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шыпула падкрэсліў, што выклікі і пагрозы чалавецтву існавалі заўсёды. За апошнія гады яны набываюць універсальны характар і менавіта сёння маюць патрэбу ў асэнсаванні. У сілу імклівага развіцця навукі і тэхнікі маштаб гэтых праблем кратна павялічваецца. А інфармаванасць аб іх становіцца практычна паўсюднай.

Варта адзначыць, што ў вобласці актыўна рэалізуецца праграма супрацоўніцтва Мiнаблвыканкама і Беларускай праваслаўнай царквы. Паспяхова рэалізуюцца агульныя адукацыйныя праекты, у ліку якіх духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі.

– Сучасная геапалітычная сітуацыя правярае дзяржаву на трываласць, ідзе змена прывычнага светапарадку і ў цэнтры глабальнага крызісу апынуўся чалавек, – гаворыць начальнік галоўнага ўпраўлення Мінаблвыканкама Мікалай Башко. - Нараўне з вонкавымі пагрозамі вялікую занепакоенасць выклікаюць новыя крымінальныя тэндэнцыі: уцягванне дзяцей і моладзі ў злачынную дзейнасць і да т.п. Спакус перад маладым пакаленнем маса, а духоўнага стрыжня часта недастаткова. Самастойна супрацьстаяць негатыву навакольнага свету малады чалавек не заўсёды здольны.

У гэты дзень ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж благачыннямі і райвыканкамамі раёнаў, якія ўваходзяць у межы Барысаўскай епархіі.

У завяршэннi Калядных чытанняў прайшоў святочны канцэрт творчых калектываў Барысаўскага раёна.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы