Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Арганізатары рэспубліканскай акцыі РГА «Патрыёты Беларусі» прадставілі «Сімвал адзінства» ў выглядзе карты Беларусі

22.12.2022

Шэсцярэнкі з розных куткоў краіны сабраны ў бесперабойны, адладжаны механізм у выглядзе карты Беларусі.

Такі «Сімвал адзінства» прадставілі ў Мінску на фінальным мерапрыемстве арганізатары рэспубліканскай акцыі - РГА «Патрыёты Беларусі» сумесна з Федэрацыяй прафсаюзаў.

Удзельнікі акцыі зрабілі вялізны ўнёсак у захаванне гістарычнай памяці. Удзельнікі аўтапрабегаў, якія стартавалі яшчэ ў верасні напярэдадні Дня народнага адзінства, пераадолелі маршрут дзевяць тысяч кіламетраў. Яны наведалі больш за сотню мемарыялаў, воінскіх пахаванняў і памятных месцаў у 118 раённых цэнтрах. Усталявалі таблічкі з QR-кодамі - у іх архіўныя дадзеныя з успамінамі відавочцаў падзей Вялікай Айчыннай вайны. Фінальнай кропкай патрыятычнага марафону стаў Курган Славы. Тут удзельнікі мерапрыемства з розных рэгіёнаў Беларусі ўрачыста ўсклалі кветкі да падножжа манумента, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў.

Вынікі падвялі на святочным канцэрце ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў у Мінску.

- Сёння мы бачым, што адбываецца ў суседніх дзяржавах, якія гэтак жа, як і Беларусь, пацярпелі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, - звярнуўся да прысутных старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. - Бачым, як там фактычна ваююць са сваімі ж продкамі, якія загінулі ў тыя гады, разбураючы помнікі ім, апаганьваючы магілы. І гэта яшчэ раз даказвае, што Год гістарычнай памяці і ў цэлым тая праца, якая вядзецца ў рэспубліцы па захаванні нашага гістарычнага мінулага, нам, а тым больш нашым дзецям, жыццёва неабходна. Каб захаваць сваю краіну і нацыю і проста заставацца людзьмі.

- Падводзячы вынік акцыі, адназначна можна сказаць, што ўсё атрымалася і ўсё было не дарма, - адзначыла намеснік старшыні РГА «Патрыёты Беларусі» Ганна Харута. - Але наперадзе яшчэ вельмі шмат сумеснай працы. Дзякуй за ўклад кожнаму з вас. І сапраўды, мы сталі адной вялікай сям'ёй, даказалі і паказалі, што мы самая народная нацыя!

Кульмінацыйны момант праекта стаў знакавым. Кожны мог дакрануцца і праверыць, як працуе «знак адзінства», калі ўсе шасцярэнькі краіны на вялікай карце Беларусі сабраны разам. Такім чынам сумесна быў створаны агульны сімвал адзінства беларускага народа - гадзіннік. Адмысловай адзнакі ўдастоіліся 12 раёнаў Беларусі, дзе адбыліся святочныя канцэрты акцыі. Іх прадстаўнікам арганізатары ўручылі сімвалічны гадзіннік – увасабленне зладжанай працы цэлага механізму.

Заключным акордам рэспубліканскай акцыі «Сімвал адзінства» стаў маштабны канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады. Артысты падрыхтавалі свае яркія і маляўнічыя музычныя нумары пра Беларусь, родны край. Вялі мерапрыемства заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера Палякова і тэлевядучы Аляксандр Сярэбранікаў.

Сваімі эмоцыямі і ўражаннямі падзяліліся ўдзельнікі акцыі

Старшыня Капыльскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксандр КАСІНСКІ:

- Мэта акцыі - захаваць мірную Беларусь - аб'яднала шмат людзей. І гэта выдатна. Наш народ павінен быць адзіным у сваім імкненні будаваць краіну, якой мы вартыя. Мы за мір і адзінства!

Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі Ірына ПЯТРОВІЧ:

– Патрыятычная акцыя «Сімвал адзінства», у якой у складзе капыльскай дэлегацыі брала ўдзел і я, выклікала вельмі яскравыя эмоцыі. Моцная, гордая, незалежная - такая яна, наша Беларусь. Толькі разам, разам мы зможам зберагчы і прымножыць багацце нашай краіны, забяспечыць яе развіццё і працвітанне, захаваць мір і дабрабыт на беларускай зямлі.

Таццяна Бохан

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы