Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Маладзёжны перасоўны шматпрофільны цэнтр набірае папулярнасць у жыхароў малых населеных пунктаў Капыльшчыны

22.12.2022

Маладзёжны перасоўны шматпрофільны цэнтр усё больш і больш набірае папулярнасць у жыхароў малых населеных пунктаў Капыльшчыны. Зусім нядаўна адмыслоўцаў розных сфер дзейнасці сустракалі ў вёсцы Вялікая Раёўка.

У адміністрацыйным будынку дырэктар філіяла ААТ «Крыніца» «Вялікая Раёўка» Іван Дамашэвіч і старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Вострыкава сустракалі гасцей. Утульныя і цёплыя кабінеты, салодкі чай і цукеркі. У цэлым, камфортны прыём быў забяспечаны.

Іван Віктаравіч адзначыў, што форма работы шматпрофільнага цэнтра цікавая і цяпер вельмі актуальная для людзей, якія жывуць у сельскай мясцовасці. За тыдзень да прыбыцця спецыялістаў былі размешчаны аб'явы на гандлёвым аб'екце «Родны кут», фельчарска-акушэрскім пункце, бібліятэцы-клубе і ў сетцы інтэрнэт у групе філіяла.

Для аказання мясцовым жыхарам кансультатыўнай дапамогі прыбылі спецыялісты ў складзе загадчыка сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу ААТ «ААБ Беларусбанк» ЦБУ № 609 Святланы Пабока, начальніка аддзела пенсійнага забеспячэння, прызначэння і выплаты пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святланы Бахты, начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама Вікторыі Траяновіч, кансультанта натарыяльнай канторы Аксаны Каляды, спецыяліста аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілі Капыльскага ТЦСАН Надзеі Рыбак, фельчара Вялікараёўскага ФАПа Святланы Пашчэні.

Усім цікава было паслухаць Святлану Пабоку, якая расказала пра тое, як не паддацца на правакацыю ашуканцаў і засцерагчы сябе і свае грошы. Святлана Уладзіміраўна прыводзіла цікавыя прыклады з жыцця кліентаў банка. Некаторыя прысутныя дзяліліся сваімі гісторыямі.

Як паказвае практыка, прыезд цырульніка Капыльскага РКБА заўсёды выклікае вялізны ажыятаж. Не паспела Наталля Татур пераступіць парог, як яе чакаў першы наведвальнік.

- Я ўпершыню стала ўдзельнікам падобнага мерапрыемства, - кажа Наталля Станіславаўна. - Гэта ніяк не перашкаджае рабіць сваю працу, а наадварот, уносіць свайго роду навіну. Змена абстаноўкі нікому не перашкодзіць, тым больш гэта сфера паслуг вельмі запатрабавана заўсёды і ўсюды.

Акрамя гэтага, у рамках акцыі «Цуды на Каляды» член маладзёжнага парламента Дар'я Сячко наведала шматдзетную сям'ю Кацярыны і Віктара Буданавых, якія выхоўваюць чацвярых дзяцей. Малады актывіст павіншавала бацькоў і дзяцей з надыходзячымі Калядамі і Новым годам і падарыла падарункі.

Усе, каму ў гэты дзень неабходна была кансультацыя, ёй скарысталіся. А цудоўным завяршэннем працы стаў канцэрт мастацкай самадзейнасці, падрыхтаваны работнікамі РЦК.

Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы