Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Байцы студэнцкіх атрадаў прынялі ўдзел ва ўрачыстым закрыцці трэцяга працоўнага семестра

22.12.2022

Байцы студэнцкіх атрадаў на чале з камандзірам Капыльскага тэрытарыяльнага штаба студэнцкіх атрадаў Анастасіяй Збіруховіч прынялі ўдзел ва ўрачыстым закрыцці трэцяга працоўнага семестра, прысвечанага Году гістарычнай памяці.

Мерапрыемства адбылося ў Мінску на вялікай лядовай арэне ва ўніверсальным шматфункцыянальным спартыўна-забаўляльным комплексе «Чыжоўка-Арэна» з удзелам больш за шэсць тысяч чалавек – байцоў, камандзіраў, камісараў студэнцкіх атрадаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, ветэранаў студатрадаўскага руху і яго патэнцыйных удзельнікаў, кіраўнікоў арганізацый, якія прымаюць беларускія студэнцкія атрады, прадстаўнікоў органаў заканадаўчай і выканаўчай улады. Гэта была адна з самых маштабных цырымоній у гісторыі суверэннай і незалежнай Беларусі. У гэтым годзе ўдалося працаўладкаваць 42 159 чалавек у складзе 2861 атрада.

- Для хлопцаў гэта доўгачаканы і хвалюючы дзень, бо яны да яго па-сапраўднаму рыхтаваліся на працягу ўсяго 2022 года. На тэрыторыі Капыльскага раёна ў 2022 годзе было арганізавана 8 студэнцкіх атрадаў агульнай колькасцю 66 чалавек, што на парадак вышэй за мінулы год. Моладзь Капыльшчыны сваёй працай, адказным стаўленнем да справы ў чарговы раз даказвае, што хлопцы ўмеюць і любяць працаваць, - адзначыла камандзір Капыльскага ТШСА Анастасія Збіруховіч.

Закрыццё працоўнага семестра - 2022 уключала ў сябе цэлы комплекс грамадзянска-патрыятычных мерапрыемстваў. Для юнакоў і дзяўчат былі арганізаваны тэматычныя пляцоўкі БСА з канцэртнай праграмай. Скончылася свята байцоўка-паці, дзе хлопцы адпачылі і павесяліліся ад душы.

Сёлетні працоўны семестр запомніцца і гімназістцы Мілене Пуцейка:

- Упершыню прыехала на падвядзенне вынікаў трэцяга працоўнага. Выдатна было апынуцца сярод такіх жа, як і я, захопленых студатрадаўскім рухам. Улетку я працавала ў студатрадзе «Энергетык» на базе ААТ «Скабін». Думаю, гэта найлепшы варыянт таго, як падлеткам можна правесці з карысцю лета. Бо гэта не толькі цудоўная магчымасць знайсці новых сяброў і зарабіць асабістыя грошы, але і атрымаць неацэнны жыццёвы вопыт, які абавязкова дапаможа ў будучыні.

Таццяна Бохан

Крыніца СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы